Медаль да тысячагоддзя Беларусі
Медаль да тысячагоддзя Беларусі | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Тып | медаль |
Дата заснавання | 1980 год |
Статус | не ўручаецца |
Медаль да тысячагоддзя Беларусі — медаль, прысвечаны тысячагоддзю беларускай дзяржаўнасці. Дата палягае на першых летапісных звестках пра полацкага князя Рагвалода ды тураўскага князя Тура, датаваных 980 годам[1]. Захоўваецца ў калекцыі БІНіМа. Медаль выраблены ў ЗША ў 1980 годзе.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
У цэнтры круглай пласціны — традыцыйная Пагоня і лічбы 980 і 1980, а ўверсе і ўнізе надпіс «Тысячагодзьдзе Беларусі». На рэверсе выява старажытнага горада, над якім на стужцы слова «Рагнеда» і ніжэй «980».