Медаль да стагоддзя БНР

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Медаль 100 гадоў БНР)
Jump to navigation Jump to search
Медаль 100 гадоў БНР
Ribbon-BNR 100 Jubilee Medal.png BPR Centennial Medal r.jpg
Краіна Беларусь Беларуская Народная Рэспубліка
Тып медаль
Каму ўручаецца ваенным і грамадскім дзеячам
Падставы ўзнагароджання праца на карысць беларушчыны, папулярызацыя яе
Статус уручаецца
Статыстыка
Дата заснавання 23 сакавіка 2018
Першае ўзнагароджанне 24 снежня 2018
Колькасць узнагароджанняў больш за 130
Чарговасць
Старэйшая ўзнагарода Ордэн Пагоні

Медаль 100 гадоў БНР — узнагарода Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, зацверджаная 23 сакавіка 2018 года. Агулам медалём узнагароджаныя больш за 130 асоб з Беларусі і замежжа.

Падставы для ўзнагароджання[правіць | правіць зыходнік]

Згодна са сваім статутам, медаль уручаецца за пажыццёвыя заслугі ў працы дзеля здзяйснення ідэалаў Акта 25 сакавіка 1918 г., у тым ліку за даследаванні і папулярызацыю беларушчыны, здабыццё і ўмацаванне дзяржаўнай незалежнасці Беларусі, барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі.

Медаль уручаецца:

  • Асобам, якія адзначыліся на ніве змагання за волю і незалежнасць Беларусі,
  • Выбітным грамадскім і культурніцкім дзеячам у Беларусі і сярод беларускага замежжа,
  • Замежнікам, якія спрычыніліся да даследаванняў і папулярызацыі Беларусі ў свеце, а таксама іншым чынам спрыялі нацыянальным інтарэсам Беларусі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Медаль выраблены з бронзы, мае круглую форму дыяметрам 38,61 мм[1].

На аверсе выбітыя выява герба «Пагоня», скрыжаваныя дубовыя галінкі і надпіс «Рада Беларускай Народнай Рэспублікі».

Рэверс

На рэверсе выбіты надпіс: «100 гадоў БНР», даты «1918» і «2018», лаўровы вянок і беларускі шасціканцовы крыж.

Стужка медаля складаецца з вертыкальных палосаў наступных колераў і размешчаных у наступным парадку: шырокая белая, вузкая чорная, шырокая чырвоная, вузкая чорная, шырокая белая. Наверсе стужкі замацаваная бронзавая планка з надпісам «B.N.R.» Шырыня стужкі — 34 мм.

Да медаля дадаецца афіцыйны дыплом на беларускай мове або на беларускай і англійскай мовах.

Узнагароджаныя[правіць | правіць зыходнік]

У. Арлоў узнагароджвае Б. Пятровіча медалём «100 гадоў БНР» ад імя старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы

Агулам узнагароджаныя больш за 130 асоб з Беларусі і замежжа. Сярод іх палітыкі і грамадскія дзеячы; ветэраны беларускага незалежніцкага руху і палітычныя вязні.

Сярод узнагароджаных:Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100 (бел. (тар.))  // svaboda.org 23 сакавіка 2019</ref>

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]