Меданосныя расліны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Меданосы)

Медано́сныя раслі́ны, або меданосы — кветкавыя расліны, з якіх у перыяд цвіцення пчолы збіраюць нектар і кветкавы пылок; кармавая база пчалярства. Найбольш каштоўныя меданосныя расліны даюць шмат нектару і пылку, даступных для пчол, маюць вялікую колькасць кветак, доўгі перыяд цвіцення, найбольш пашыраны.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Класіфікуюцца па часе цвіцення — веснавыя, летнія, асеннія), форме росту (дрэвавыя, кустовыя, кусцікавыя, травяністыя;

Большасць меданосных раслін — нектарапылканосы.

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

На Беларусі меданосныя расліны характарызуюцца разнастайнасцю (каля 600 відаў) і нераўнамерным размеркаваннем. З культурных меданосных раслін найбольш каштоўныя: грэчка, канюшына, сырадэля, баркун, рутвіца, сланечнік, агурок, пладовыя, ягадныя культуры; з лясных і паркавых дрэў і кустоў — ліпа, клён, вярба, крушына, рабіна, бружмель, маліна, каліна, верас; з дзікарослых траў — іван-чай, расходнік, чабор, шалфей, чальчак, дзьмухавец, мята і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]