Медзь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Медзь (лац.: cuprum) Cu — хімічны элемент I групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 29. Метал чырвонага колеру.

Медзь

Медзь вядомая са старажытных часоў: гэта першы метал, які замяніў камень у першабытных прыладах працы — пачатак меднага веку датуецца прыкладна 4-м тысячагоддзем да н.э.

Адкрыццё старажытнымі егіпцянамі бронзы (сплаву медзі з волавам) — больш лёгкаплаўкай і цвёрдай, чым сама медзь — паклала канец кароткаму меднаму веку і пачатак намнога даўжэйшаму веку бронзаваму: з канца 4-га па 1-е тысячагоддзе да н. э.

Старажытныя рымляне вывозілі медную руду з вострава Кіпр, адкуль пайшла лацінская назва медзі — «купрум».

Прыродныя крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Па распаўсюджанасці ў зямной кары займае 26-е месца сярод элементаў. У асноўным медзь прысутнічае ў горных пародах у выглядзе злучэнняў. Прамысловае значэнне маюць халькапірыт CuFeS2, хальказін Cu2S, малахіт CuCO3·Cu(OH)2, некаторыя іншыя мінералы.

Вытворчасць[правіць | правіць зыходнік]

Большасць медзі здабываецца ў выглядзе сульфідаў медзі ў буйных кар'ерах у медна-парфіраваных радовішчах, якія ўтрымліваюць ад 0,4 да 1,0 % медзі. Прыкладамі такіх радовішчаў з'яўляюцца шахты Чукікамата ў Чылі, Бінга-Каньён (Юта) і Эль-Чына (Нью-Мексіка) у ЗША. Згодна з Брытанскай геалагічнай службай у 2005 годзе Чылі была найбуйнейшым вытворцам медзі з руднікоў, акрамя таго трэць усёй здабычы прыпадала на ЗША, Інданезію і Перу[1]. Медзь можа таксама быць адноўлена праз падземнае вылугоўванне. Некалькі радовішчаў у штаце Арызона лічацца першымі кандыдатамі для прымянення гэтага метаду[2]. Масштабы выкарыстання медзі павялічваюцца, але яе колькасць ледзь задавальняе ўзровень выкарыстання ў развітых краінах[3].

Прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

Больш за палову ўсёй здабычы медзі ідзе на вытворчасць электрычнага дроту, каля 30-40 % выкарыстоўваецца для атрымання розных сплаваў: бронзы, латуні, медна-нікелевых.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Hammond, C. R. (2004). The Elements, in Handbook of Chemistry and Physics 81st edition. CRC press. ISBN 0-8493-0485-7.
  2. A new method to harvest copper. Azcentral.com
  3. Gordon, R. B.; Bertram, M.; Graedel, T. E. (2006). Metal stocks and sustainability Архівавана 24 верасня 2015.. PNAS 103 (5): 1209—1214.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]