Меладрама

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Луі-Леаполь Буаі  (фр.) «Уплыў меладрамы» (1830)

Меладрама (грэч. μέλος + δρᾶμαпесня + дзеянне) — п'еса з завостранай інтрыгай, павышанай пачуццёвасцю і рэзкім проціпастаўленнем дабра і зла. У ёй адзначаецца рухавасць, патэтыка, перабольшаны паказ жарсцяў і адкрытая маральна-павучальная скіраванасць. Узнікла ў сярэдзіне 18 ст. ў Францыі ў выглядзе музычнай драмы, дзе маналогі і дыялогі дзейных асоб чаргаваліся з музыкай і суправаджаліся ёй («Арфей і Еўрыдыка» Еўсцігнея Фаміна  (англ.) на словы Якава Княжніна  (англ.), 1792). З канца 18 ст. стала жанрам літаратурнай драмы ў еўрапейскім тэатры. Росквіт прыпадае на час бурнага грамадскага ўзрушэння. Затуханне адбываецца ў часе спакойнага і ўстойлівага жыцця[1].

У кіно[правіць | правіць зыходнік]

Кадр фільма «Знесеныя ветрам» (1939)

У кінематографе меладрама апісвае ўзвышаныя пачуцці і ракавыя абставіны. Вызначаецца кантрастнасцю ў абмалёўцы дзейных асоб, напружанасцю дзеяння і павучальным канцом. У выглядзе фільму з’явілася ў 1900-я гг. (французская стужка «Любоўны раман»  (руск.), 1904). У Еўропе ўвасабляе апавяданне аб пакутлівай ахвяры, што паддалася спакусе (пераробкі на італьянскую стужку «Спадарыня з камеліямі»  (італ.), 1915). Такую ролю выконвалі актрысы Грэта Гарба (Швецыя), В. Лі (Англія), Аста Нільсэн (Данія) і ўкраінка Вера Халодная  (англ.) (Расійская імперыя). Да вышыні сусветнага мастацтва жанр узняў Чарлі Чаплін («Парыжанка»  (англ.), 1923). У амерыканскім кіно змяшчае апавяданне аб сучаснай Папялушцы  (англ.), што шчасліва заканчваецца («Смешная дзяўчынка»  (англ.) рэжысёра Уільяма Уайлера, 1968). У Расіі адпаведнікам служыць фільм Уладзіміра Мяншова  (англ.) «Масква слёзам не верыць»  (англ.) (1979). Пры рамантычнай скіраванасці апавядае аб любоўных прыгодах жанчыны ў жвавым пошуку кахання. У ЗША — Віктар Флемінг «Знесеныя ветрам» (1939), Роберт Уайз  (англ.) «Уэстсайдскі расказ»  (англ.) (1961) і Артур Гілер  (англ.) «Любоўны расказ»  (англ.) (1970). У Францыі — Клод Лелуш «Мужчына і жанчына»  (фр.) (1966), 5-серыйны фільм пра Анжаліку 19641968 гадоў.

Пры паходжанні дзейных асоб з простых людзей меладрама вылучаецца выкарыстаннем сямейна-побытавых і грамадскіх звычаяў народу. Народны экранны эпас ёсць адметнасцю італьянскага неарэалізму (Карла Лідзані  (англ.) «Летапіс бедных каханкаў»  (італ.), 1953 і Луіджы Каменчыні  (англ.) «Дзяўчына Бубы»  (англ.), 1963), індыйскай музычнай пластыкі (Радж Капур «Бадзяга»  (англ.), 1951), аргенцінскай музычнай культуры (Джуліа Сарасені  (англ.) «Узрост кахання»  (англ.), 1954), расійскіх народнага лубка  (англ.) (Іван Пыр'еў  (англ.) «Свінарка і пастух»  (руск.), 1954) і музычнага шоу (Рыгор Аляксандраў  (англ.) «Цырк»  (англ.), 1936)[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Анатоль Сабалеўскі, Вольга Нячай. Меладрама // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2000. — Т. 10. — С. 269-270. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9.