Мелані Уокер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мелані Уокер
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя лёгкая атлетыка
Нарадзілася 1 сакавіка 1983(1983-03-01) (41 год)
Грамадзянства
Рост 165 см
Вага 53 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мелані Уокер (нар. 1 сакавіка 1983) — ямайская лёгкаатлетка, якая спецыялізуецца ў бар’ерным бегу, алімпійская чэмпіёнка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў ямайскай сталіцы Кінгстане. Адукацыю атрымала ва ўніверсітэце Тэхаса. На міжнароднай арэне дэбютавала ў 1998 годзе на юніёрскім чэмпіянаце свету, дзе выйграла бронзавы медаль у эстафеце 4 × 400 метраў. У 2006 і 2007 гадах станавілася чэмпіёнкай Ямайкі ў бегу на 400 метраў з бар’ерамі. У 2008 і 2009 гадах валодала найлепшым вынікам сезона ў свеце на 400 метраў з/б. На Алімпійскіх гульнях у Пекіне ўсталявала алімпійскі рэкорд. На сусветным першынстве ў Берліне паказала вынік 52,42 — гэта 4-ы час за ўсю гісторыю.

Валодае рэкордам Ямайкі ў бегу на 400 метраў з бар’ерамі.