Мелвіл (паўвостраў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мелвіл
68° пн. ш. 84° з. д.HGЯO
Акваторыя[[заліў Фокс, заліў Каміці|заліў Фокс, заліў Каміці]]
Плошча62 564 км²
Найвышэйшы пункт564 м
Краіна
Мелвіл (паўвостраў) (Канада)
Мелвіл
Мелвіл

Ме́лвіл (англ.: Melville Peninsula) — паўвостраў на поўначы Канады.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паўвостраў Мелвіл размешчаны паміж залівам Фокс на ўсходзе і залівам Каміці (паўднёвая частка заліва Буція) на захадзе[1]. Паўвостраў Мелвіл з'яўляецца самым буйным паўвостравам Канадскай Арктыкі, з 1999 года ўваходзіць у склад тэрыторыі Нунавут, да гэтага ўваходзіў у акругу Франклін Паўночна-заходніх тэрыторый.

Вышыні да 564 м. Плошча 62 564 км². Даўжыня паўвострава каля 400 км, шырыня ад 113 да 217 км.

Праліў Фьюры-энд-Хекла аддзяляе паўвостраў ад вострава Бафінава Зямля на поўначы, праліў Фрозен-Стрэйт — ад вострава Саўтгемптан. У паўднёвай частцы заліва Каміці каля заходняга берага паўвострава ляжыць востраў Уэйлс, паміж паўднёвым берагам паўвострава і востравам Саўтгемптан ляжыць востраў Вансітарт.

Паўвостраў складаецца з двух выразных фізіяграфічных раёнаў, большая частка — моцна рассечанае плато, якое некалькі падвышаецца на захадзе (горы Прынс-Альберт) і паўночна-ўсходняя частка паўвострава — вузкія прыбярэжныя раўніны, складзеныя вапняком. Рачныя патокі сцякаюць з узгоркаў у радыяльных кірунках, некалькі найбольш буйных цякуць з захаду на ўсход і ўпадаюць у заліў Фокс. Вялікае возера Хол (520 км²) размешчана ля паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа паўвострава, а ў паўднёвай частцы паўвострава шмат азёр, якія злучаюцца паміж сабою.

Вузкі заліў Лаян глыбока ўразаецца ў сушу на паўднёвым усходзе, даходзячы да сярэдзіны паўвострава, шырокі заліў Рэпалс-Бей размешчаны яшчэ паўднёвей. Вузкі перашыек, які злучае паўвостраў з мацерыком носіць назву перашыйка Рэя і названы ў гонар вядомага палярнага даследчыка Джона Рэя[2]. Расліннасць — галоўным чынам імхова-лішайнікавая тундра. На паўднёвым беразе паўвострава знаходзіцца невялікі інуіцкі пасёлак Рэпалс-Бей, на ўсходнім беразе — Хол-Біч. Гэтыя месцы ўжо даўно былі заселены інуітамі дзякуючы багаццю марскіх сысуноў, якія служылі аб'ектам палявання[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]