Мелек-Чэсменскі курган

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Мелек-Чэсменскі курган — паграбальнае збудаванне IV стагоддзе да н. э., знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Керчы.

Інфармацыйная шыльда на агароджы кургана

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Назва кургана паходзіць ад назвы размешчанай побач ракі Мелек-Чэсме («Крыніца анёла» ў перакладзе з татарскай). Курган быў знойдзены 13 снежня 1858 года падчас археалагічных раскопак, якімі кіраваў дырэктар Керчанскага музея старажытнасцяў А. Я. Люцэнка. Вышыня кургана была на той час 12 м (цяпер 8 м), акружнасць прыблізна 200 м). Маўзалей з'яўляецца характэрным архітэктурным збудаваннем Баспорскага царства, якое знаходзілася на гэтай тэрыторыі ў IV—III стагоддзях да н. э. Аказалася, што маўзалей быў разрабаваны ў мінулым часе, і таму знаходкі былі нязначнымі: часткі драўлянага саркафага, фрагменты алабастравага посуду і бронзавы бранзалет.

Пахавальнае збудаванне кургана складаецца з двух частак: дромаса і пахавальнай камеры. Пахавальная камера была выканана ў форме квадрата (3,7х3,7 м) з каменных пліт і мела пірамідальнае скляпенне. Каменныя пліты сцен у верхняй частцы паступова ссунутыя такім чынам, што ствараюць пірамідальнае скляпенне, і уверсе пахавальная камера перакрываецца адной плітой. Дромас выкананы таксама з каменных пліт і упрыгожаны франтонам. У чэрвені 1863 года ў паўночнай частцы кургана быў знойдзены надмагільны камень I стагоддзя да н. э. з рэльефным малюнкам жанчыны з надпісам «Ма, цешча Іасара, бывай». Пасля выканання рэстаўрацыйных работ у 1871 годзе пахавальнае збудаванне кургана было адкрыта для доступу публікі.

Археалагічны аб'ект належыць Керчанскаму гісторыка-культурнаму запаведніку і знаходзіцца побач з Цэнтральнай аўтастанцыяй Керчы.

У кастрычніку 2015 года Мелек-Чэсменскі курган аднесены Урадам РФ да ліку аб'ектаў культурнай спадчыны федэральнага значэння.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]