Мелкае (возера, Чашніцкі раён)
Мелкае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,72 км |
Шырыня | 0,3 км |
Плошча | 0,18 км² |
Аб’ём | 0,00032 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 1,8 км |
Найбольшая глыбіня | 2,6 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 3,5 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Ме́лкае — возера ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Усвейка, за 18 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Чашнікі, за 0,4 км на поўнач ад вёскі Бельнякі.
Плошча паверхні возера 0,18 км². Даўжыня 0,72 (0,76[1]) км, найбольшая шырыня 0,3 (0,28[1]) км, даўжыня берагавой лініі 1,8 км. Найбольшая глыбіня 2,6[1] м. Аб'ём вады ў возеры 0,32[1] млн м³. Плошча вадазбору 3,5 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй ад 8 да 10—12 м. Берагі нізкія, забалочаныя. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй 10—15 м. На паўночным усходзе ўпадае ручай з возера Глыбокае. На паўднёвым захадзе з возера выцякае ручай у раку Усвейка.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 336. — 599 с. — 10 000 экз.