Перайсці да зместу

Мельнскі мір

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мельнскі мірны дагавор
Мельнскі дагавор
Мельнскі дагавор
Тып дагавора Міжнародны дагавор
Дата падпісання 27 верасня 1422
Месца падпісання Бераг возера Мельна, Польшча
Змацаванне пячаткай 30 сакавіка 1423
Увайшоў у сілу 918 мая 1423
Падпісалі 17 верасня 1422
Бакі
Месца захоўвання Тайны дзяржаўны архіў прускай культурнай спадчыны
Мова лацінская мова

Ме́льнскі мір 1422 года заключаны паміж Польшчай і ВКЛ, з аднаго боку, і Тэўтонскім Ордэнам, з другога, 27 верасня 1422 года над возерам каля Мельна, каля сутокаў Віслы і Асы, пасля няўдалай для Ордэна вайны, выкліканай спробамі дамагчыся ад Папы Марціна V і імператара Жыгімонта I абвяшчэння несапраўдным Таруньскага міру 1411 года. Паводле Мельнскага міру Ордэн саступіў Польшчы частку Куявіі з Няшавай і канчаткова адмаўляліся ад прэтэнзій на Жмудзь, якая паводле ўмоў Таруньскага міра мусіла быць перададзена Ордэну пасля смерці Вітаўта. Такім чынам Мельнскі мір завяршыў апошнюю вайну паміж Ордэнам і ВКЛ і канчаткова ўсталяваў мяжу паміж імі, якая праіснавала да Першай сусветнай вайны.

  • Алесь Белы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.. — Мн. : БелЭн
  • Dogiel M. Codex diplomaticus Regni Poloniae et Magni Ducatus Lithuaniae. T. IV. Wilno, 1760.
  • Zajączkowski S. Studia nad procesami Polski a Litwy z Zakonem krzyżackim. 1420—1423.
  • Dokumenty strony polsko-litewskiej pokoju mełneńskiego z 1422 roku / wydali Przemysław Nowak i Piotr Pokora. — Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2004. — XVII, [1], 99, [2] s.: fot. kolor.