Перайсці да зместу

Мельхіёр Ваньковіч (1892)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мельхіёр Ваньковіч
польск.: Melchior Wańkowicz
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 10 студзеня 1892(1892-01-10)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 верасня 1974(1974-09-10)[1][2] (82 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Мельхіёр Ваньковіч[d]
Маці Марыя Швайніцкая
Жонка Сафія Малагоўская
Дзеці Крысціна Ваньковіч[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналіст, выдавец, пісьменнік, палітык, ваенны карэспандэнт, публіцыст
Узнагароды
камандор ордэна Адраджэння Польшчы афіцэр ордэна Адраджэння Польшчы Cross of Independence сярэбраныя Акадэмічныя лаўры крыж «За Монтэ-Касіна» Cross of Valour (1920)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мельхіёр Ваньковіч (польск.: Melchior Wańkowicz; 10 студзеня 1892, маёнтак Калюжыца, цяпер Бярэзінскі раён — 10 верасня 1974, Варшава) — польскі пісьменнік, журналіст, рэпарцёр і аглядальнік.

З роду Ваньковічаў. Скончыў Варшаўскі універсітэт (1922). У 1930-х гадах карэспандэнт віленскай газеты «Słowo». З 1949 жыў у ЗША, у 1958 вярнуўся ў Варшаву.

Аўтар брашуры «Чаму польскі салдат уваходзіць у Літву і Беларусь» (1919). На ўспамінах аб дзіцячых гадах заснавана аповесць «Шчанюковы гады» (1934). Пасля наведвання СССР выдаў кнігу рэпартажаў «Апер'еная рэвалюцыя» (1934). Аўтар гістарычнай аповесці з часоў грамадзянскай вайны «Шпіталь у Ціхінічах» (2-е выданне, 1935), рамана «Зелле на кратэры» (1957), аповесці «Вестэрплятэ» (1959), нарысаў і рэпартажаў «Монтэ Касіна» (1957), «Ад Стоўбцаў да Каіра» (1969), успамінаў «Туды і сюды» (1961) і інш.

Зноскі

  1. а б Melchior Wańkowicz // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118806165 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]
  • Шчанячыя гады: пераклад з польскай / Мельхіёр Ваньковіч. — Мінск : Тэхналогія, 2024. — 141, [1] с.