Мельхіёр Маё
| Мельхіёр Маё | |
|---|---|
| Melchior Mayot | |
| Дата нараджэння | 14 студзеня 1769 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 18 жніўня 1812 (43 гады) |
| Месца смерці | |
| Узнагароды і званні | |
Мельхіёр Маё, (нар. 14 студзеня 1769 у Пэйзьё, Эн, Францыя, пам. 18 жніўня 1812, Полацк) — французскі вайсковы афіцэр часоў Рэвалюцыі і Імперыі.
Вайсковая служба
[правіць | правіць зыходнік]Ён паступіў на службу 22 мая 1786 года як салдат у конным палку Пірэнеяў і атрымаў адстаўку 30 красавіка 1790 года.
28 верасня 1793 года яго абралі капітанам у 11-м батальёне добраахвотнікаў Эна, і 4 красавіка 1794 года ён перайшоў з гэтым званнем у 2-ю паўбрыгаду лёгкай пяхоты. Ён удзельнічаў ва ўсіх «вайнах за свабоду» з ІІ да ІХ года рэспублікі ў арміях Альпаў і Італіі. Асабліва вызначыўся ў бітве пры Нові 15 жніўня 1799 года, дзе атрымаў патэнт на званне камандзіра батальёна проста на полі бою.
Пасля заканчэння баявых дзеянняў вярнуўся ў Францыю і нёс гарнізонную службу ў 8-й вайсковай акрузе ў Х і ХІ гадах. 3 лістапада 1803 года быў прызначаны маёрам 16-га палка лёгкай пяхоты, а 25 сакавіка 1804 года стаў кавалерам ордэна Ганаровага легіёна.
У ХІІ і ХІІІ гадах служыў у Брэсцкім лагеры і на ўзбярэжжы Брэтані. У ХІV годзе ўдзельнічаў у кампаніі ў складзе 1-й дывізіі 7-га корпуса Вялікай арміі. У 1808 і 1809 гадах служыў у Паўночнай арміі. 4 жніўня 1811 года быў павышаны да палкоўніка пры 37-м палку лінейнай пяхоты, а 7 верасня таго ж года стаў яго камандзірам.
У 1812 годзе ўдзельнічаў у вайне 1812 года і 9 жніўня 1812 года атрымаў званне афіцэра ордэна Ганаровага легіёна. Загінуў 18 жніўня таго ж года у другой бітве пад Полацкам.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- A. Lievyns, Jean Maurice Verdot, Pierre Bégat, Fastes de la Légion-d'honneur, biographie de tous les décorés accompagnée de l'histoire législative et réglementaire de l'ordre, Tome 4, Bureau de l’administration, 1844, 640 p. (lire en ligne), p. 386.
- Louis Trénard et Raymond Chevalier, Histoire des communes de l'Ain: Le Bugey, Horvath, 1984, p. 346-347.
- Galerie militaire de l'Ain: depuis les temps les plus reculés jusqu'à nos jours., L. Grandin, 1874, p. 108.