Мелітон Кантарыя
Мелітон Варламавіч Кантарыя | ||
---|---|---|
груз. მელიტონ ქანთარია | ||
![]() | ||
Дата нараджэння | 5 кастрычніка 1920 | |
Месца нараджэння | ||
Дата смерці | 27 снежня 1993 (73 гады) | |
Месца смерці | ||
Месца пахавання | ||
Грамадзянства | ||
Прыналежнасць |
![]() |
|
Род войскаў | пяхота | |
Гады службы | 1940—1946 | |
Званне | ||
Часць | 150-я стралковая дывізія | |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна | |
Узнагароды і званні |
|
|
У адстаўцы | дэпутат Вярхоўнага Савета Абхазскай АССР | |
![]() |
Мелітон Кантарыя (5 кастрычніка 1920 — 27 снежня 1993) — младшы сяржант Чырвонай Арміі, разам з сяржантам М. А. Ягоравым пад кіраўніцтвам малодшага лейтэнанта А. П. Бераста ўзнялі Сцяг Перамогі на даху нямецкага рэйхстага раніцай 1 мая 1945 года. Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям'і ў грузінскім сяле (цяпер горад) Джвары (па іншых дадзеных у вёсцы Ілоры Ачамчірскага раёна Абхазскай АССР). Па нацыянальнасці грузін. Да прызыву ў Чырвоную Армію ў 1938 працаваў у калгасе. У баях Вялікай Айчыннай вайны са снежня 1941 года; разведчык 756-га стралковага палка 150-й стралковай дывізіі 3-й Ударнай арміі 1-га Беларускага фронту. Паводле афіцыйнай савецкай версіі, разам з сяржантам М. А. Ягоравым паставіў Сцяг Перамогі на даху рэйхстага падчас бітвы за Берлін. Групай кіраваў малодшы лейтэнант А. П. Бераста, ён, як і Ягораў і Кантарыя, быў прадстаўлены да звання Героя Савецкага Саюза, але ён быў узнагароджаны толькі ордэнам Чырвонага Сцяга.
За устанаўленне сцяга, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 мая 1946 яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем Ордэна Леніна і медалі Залатая Зорка за № 7090.
На шырока вядомым пастановачным фотаздымку карэспандэнта ТАСС Яўгена Халдзея «Сцяг Перамогі над рэйхстагам» 2 мая 1945 года ўдзельнічалі дагестанец Абдулхакім Ісмаілаў, кіяўлянін Аляксей Кавалёў і Аляксей Горычаў з Мінска.
Дэмабілізаваўся ў 1946, вярнуўся на радзіму, працаваў у калгасе, займаўся дробным гандлем. Затым пасяліўся ў Сухумі, сталіцы Абхазскай АССР, дзе працаваў дырэктарам крамы. У 1947 уступіў у ВКП (б). Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Абхазскай АССР. Падчас грузіна-абхазскага канфлікту быў вымушаны ў верасні 1993 пакінуць свой дом і перабрацца ў Тбілісі, а затым у Маскву, дзе неўзабаве і памёр. Пахаваны ў вёсцы Джвары Цаленджыхскага раёна.
- Нарадзіліся 5 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1920 годзе
- Нарадзіліся ў Грузіі
- Памерлі 27 снежня
- Памерлі ў 1993 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя ў Грузіі
- Асобы
- Ваенныя СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Берліна»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Удзельнікі штурму рэйхстага
- Ганаровыя грамадзяне Смаленска
- Пахаваныя ў Цаленджыхскім раёне
- Члены КПСС