Мемарыяльная дошка Францыску Скарыну (Прага)
Помнік | |
Мемарыяльная дошка Францыску Скарыну | |
---|---|
![]() | |
50°05′11″ пн. ш. 14°24′59″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Скульптар | Алесь Дранец |
Дата пабудовы | 1996 год |
![]() |
Мемарыяльная дошка Францыску Скарыну — мемарыяльная дошка ў Празе (Чэхія). Прысвечаная беларускаму першадрукару Францыску Скарыну, які выдаў у Празе свой беларускі пераклад Бібліі.
Аўтар мемарыяльнай дошкі беларускі скульптар Алесь Дранец. Устаноўлена ў 1996 годзе на ўсходняй сцяне Клеменцінума, былога езуіцкага калегіума, у Галоўным дворыку Чэшскай Нацыянальнай бібліятэкі, якая цяпер займае будынак. Гэтае месца непасрэднай сувязі з пражскай друкарняй Скарыны не мае[2].
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Францыск Скарына паказаны седзячы з Бібліяй у руках. На яе развароце тэкст, які сустракаецца ў кнігах Скарыны: «Богу ко чти и людем посполитым к доброму научению». Заслугі друкара ўвекавечаны надпісамі на беларускай і чэшскай мовах[2]:
![]() |
ФРАНЦИСК СКОРИНА |
![]() |
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ а б https://www.drobnepamatky.cz/node/24774 Праверана 17 мая 2019.
- ↑ а б Увекавечанне памяці Скарыны ў Чэхіі / Ілья Лямешкін
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мемарыяльная дошка Францыску Скарыну (Прага)