Мемарыяльны знак падпольшчыкам (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Мемарыяльны знак падпольшчыкам
53°55′03″ пн. ш. 27°33′38″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Архітэктар А. Лабачэўскі
Дата заснавання 1984
Дата пабудовы 1984 год
Map

Мемарыяльны знак падпольшчыкам — мемарыяльны знак у Мінску, размешчаны каля Музычнай школы № 8 па праспекце Машэрава.

На гэтым месцы ў Вялікую Айчынную вайну знаходзіўся дом (былая вул. Камароўская, 55), у якім размяшчалася канспіратыўная кватэра Мінскага камуністычнага падполля. Гаспадаром кватэры быў камуніст I. X. Казлоў. Тут па-майстарску рабілі пашпарты, пропускі, пасведчанні і іншыя дакументы для ўдзельнікаў падполля, савецкіх ваеннапалонных, якія ўцякалі з лагераў, разведчыкаў, адбываліся сустрэчы сувязных. 26 верасня 1942 г. I. X. Казлоў арыштаваны і ў канцы снежня 1942 г. закатаваны гітлераўцамі.

У 1984 г. на месцы дома, дзе жыў падпольшчык І. X. Казлоў, устаноўлены мемарыяльны знак (архіт. А. Лабачэўскі) — камень-валун з надпісам-інфармацыяй.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]