Мемарыяльны комплекс вызваліцелям (Пінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Мемарыяльны комплекс вызваліцелям
52°07′10″ пн. ш. 26°07′18″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Скульптар Аляксей Ягоравіч Шмакаў
Архітэктар Міхаіл Сігізмундавіч Заржэцкі і І. Кулік[d]
Будаўніцтва 19501967 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000547шыфр 113Д000547
Map

Мемарыяльны комплекс вызваліцелям — мемарыял у Пінску, размешчаны ў цэнтральным парку культуры і адпачынку.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

5 ліпеня 1944 г. часці Чырвонай Арміі выйшлі да Пінскіх балот. Нямецка-фашысцкія войскі выкарысталі цяжкапраходныя поймы Прыпяці, Піны, Ясельды і стварылі моцную лінію абароны. У ноч з 11 на 12 ліпеня 1944 г. на паўднёва-ўсходняй ускраіне Пінска з караблёў Дняпроўскай ваеннай флатыліі быў высаджаны дэсант 1323-і стралковы полк 415-й стралковай дывізіі[ru] 61-й арміі[ru] 1-га Беларускага фронту і атрад маракоў. Дэсантнікі выбілі ворага з прыбярэжных умацаванняў і пачалі рухацца да цэнтра горада. Завязаліся жорсткія баі. Асабліва цяжкае становішча склалася ў паласе 2-га батальёна, калі варожыя танкі, самаходныя ўстаноўкі і пяхота прарваліся да Піны. На дапамогу дэсантнікам прыйшлі маракі бранякатараў. Бранякатар № 92, які вёў агонь з адкрытай пазіцыі, адрэзаў пяхоту фашыстаў, хоць сам трапіў пад моцны абстрэл ворага. У гэты час часці 55-й гвардзейскай Іркуцкай стралковай дывізіі[ru] 28-й арміі[ru], якія прайшлі па Пінскіх балотах з поўначы на поўдзень, каля в. Вулька далучыліся да 61-й арміі і разам пачалі наступаць на Пінск. Пераадольваючы ўпартае супраціўленне ворага, часці Чырвонай Арміі паспяхова фарсіравалі рэкі Прыпяць, Ясельду, Піну і раніцай 14 ліпеня вызвалілі Пінск ад ворагаў.

Мемарыял з ракі Піны

У 1950—1967 гг. па месцы высадкі дэсанта, там, дзе знаходзіцца брацкая магіла 155 савецкіх воінаў, маракоў Чырванасцяжнай Дняпроўскай ваеннай флатыліі і партызан, якія загінулі пры вызваленні Пінска ў Вялікую Айчынную вайну, створаны мемарыяльны комплекс (архітэктар М. Заржэцкі, І. Кулік[1], скульптар А. Шмакаў).

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Бранякатар № 92

Планіроўка комплексу мае восевую кампазіцыю. У пачатку алеі на набярэжнай Піны ўстаноўлены па пастаменце з бетону бранякатар № 92 і стэла з памятным надпісам. Перспектыву алеі замыкае прамавугольная пляцоўка, якая падводзіць да двухмаршавай лесвіцы. Паміж маршамі зроблены парапет з прымацананымі да яго дошкамі з 155 імёнамі загінуўшых вызваліцеляў. Лесвіца вядзе да галоўнай кампазіцыйнай часткі комплексу — бетоннай стэлы з бронзавымі барэльефамі матроса, салдата і жанчыны. Каля падножжа стэлы Вечны агонь. 3 2 бакоў стэлы ўстаноўлены абеліскі на магілах Герояў Савецкага Саюза Ціхана Ігнатавіча Калініна і Аляксея Цімафеевіча Кулікова.

Зноскі

  1. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]