Мемарыяльны комплекс (Стоневічы)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Помнік
Мемарыяльны комплекс «Стоневічы»
Ghetto Iuje 1d.jpg
53°55′41,60″ пн. ш. 25°48′37,90″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Вёска Стоневічы
Дата пабудовы 1957 год

Мемарыяльны комплекс «Стоневічы» — мемарыяльны комплекс каля вёскі Стоневічы (Іўеўскі раён, Гродзенская вобласць, Беларусь).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першая акцыя нацыстаў па знішчэнню іўеўскіх яўрэяў была праведзена 2 жніўня 1941 года. Немцы з дапамогай паліцаяў сабралі яўрэяў ва ўзросце 20-60 гадоў, усяго 220 чалавек, якіх вывезлі ў напрамку вёскі Стоневічы ў 2 км ад Іўя і расстралялі. Астатніх яўрэяў сагналі ў гета, у якое да мая 1942 года перасялілі каля 3000 чалавек — усё яўрэйскае насельніцтва Іўеўскага раёна.

12 мая 1942 года большая частка яўрэйскага насельніцтва Іўеўскага гета была знішчана ва ўрочышчы каля в. Стоневічы. Для арганізацыі і выканання гэтага масавага забойства ў Іўе з Ліды быў дасланы атрад гестапа. Вязняў гета на падставе праверкі пашпартнага рэжыму сабралі на базарнай плошчы. Перад імі выступіў нямецкі афіцэр, які паведаміў, што ўсе будуць пакараны за нейкі «крадзеж зброі». Пасля гэтага яўрэяў сталі выводзіць групамі на вуліцу каля касцёла, дзе іх раздзялялі на дзве групы. Працаздольных яўрэяў аддзялілі, а астатніх, збіваючы, немцы і паліцэйскія пагналі ў лес пад Стоневічы, дзе іх чакалі выкапаныя магілы. Забівалі вязняў групамі па 10-15 чалавек, а дзяцей кідалі ў яму жывымі. Магілы засыпалі хлорнай вапнай і зямлёй. Усяго ў гэты дзень было забіта 2304 чалавека.

Помнік[правіць | правіць зыходнік]

У 1957 годзе на брацкіх магілах вязняў гета была ўстаноўлена стэла. А ў 1987 годзе быў створаны мемарыяльны комплекс, які складаецца з дзвюх магіл і сцяны плачу. На сцяне выбіты словы паэта Арона Вергеліса: «В мертвом лесу, упираясь во взгляд, камни заплаканные стоят»[1][2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]