Перайсці да зместу

Мемарыял ахвярам Халакоста

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Мемарыял ахвярам Халакоста
ням.: Denkmal für die ermordeten Juden Europas
52°30′50″ пн. ш. 13°22′44″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктар Пітэр Айзенман
Дата заснавання 10 мая 2005
Сайт stiftung-denkmal.de (ням.)(англ.)(фр.)(іўрыт)(польск.)(руск.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мемарыял ахвярам Халакоста (ням.: Denkmal für die ermordeten Juden Europas) — мемарыял у Берліне, устаноўлены ў памяць аб яўрэях — ахвярах нацызму.

Гісторыя стварэння

[правіць | правіць зыходнік]

Ідэі і планы па стварэнні мемарыяльнага комплексу ахвярам Халакоста з’явіліся яшчэ ў 1988 годзе. Сама ідэя мемарыяла належыць берлінскай публіцыстцы Лее Рош, якая арганізавала ў 1989 годзе спецыяльны фонд будаўніцтва «Помніка забітым яўрэям Еўропы». Праект атрымаў падтрымку шэрагу вядомых асобаў, такіх як былы канцлер ФРГ Вілі Брант[3].

Мемарыял пабудаваны па праекце дэканструктывіста Петара Айзенмана.

Будаўніцтва пачалося 30 кастрычніка 2001 года. Мемарыял быў адкрыты ў 2005 годзе.

Мемарыял ахвярам Халакоста ў Берліне

Мемарыял знаходзіцца ў цэнтры Берліна паміж Брандэнбургскімі варотамі і элементамі бункера былога кіраўніцтва нацысцкай Германіі. Уяўляе вялікае поле з шэрымі плітамі.

З моманту адкрыцця мемарыял наведалі каля 3,5 мільёнаў чалавек за першы год існавання.

Псіхолаг Колін Элард адзначае асаблівасць уздзеяння архітэктуры комплекса на наведвальніка. Праходы паміж плітамі зроблены занадта вузкімі для таго, каб ісці па іх удвух было немагчыма. Апынуўшыся ў адзіноце, наведвальнік пачынае перажываць складаную гамму пачуццяў[4].

Помнік крытыкуюць за ўшанаванне памяці толькі яўрэйскіх ахвяраў Халакоста. Шмат хто з крытыкаў сцвярджаў, што дызайн павінен утрымліваць імёны ахвяр, а таксама колькасць забітых людзей і месцы, дзе адбываліся забойствы. Між тым, крытык архітэктуры Мікалай Урусаф сцвярджае, што мемарыял «здольны перадаць маштабы жахаў Халакоста, не нахіляючыся да сентыментальнасці, паказваючы, як абстракцыя можа стаць самым магутным сродкам для перадачы складаных чалавечых эмоцый». Некаторыя немцы сцвярджаюць, што мемарыял мала ўшаноўвае тых, хто загінуў у часы нацысцкага рэжыму. Эберхард Дыпген (мэр Берліна ў 1991—2001 гадах) публічна выступіў супраць мемарыяла і не прысутнічаў на ўрачыстай цырымоніі ў 2000 годзе.

Адлюстроўваючы пастаянныя рознагалоссі, Пол Шпігель, тагачасны прэзідэнт Цэнтральнага савета яўрэяў Германіі, выступаючы на цырымоніі адкрыцця ў 2005 годзе, выказаў агаворкі наконт мемарыяла, сказаўшы, што гэта «няпоўная заява». Ён сказаў, што мемарыял не ўключае ўсіх ахвяр, якія не мелі яўрэйскага паходжання. Акрамя таго, Шпігель раскрытыкаваў мемарыял за тое, што ён не прадстаўляў інфармацыі пра нацысцкіх злачынцаў.

У 2005 годзе Леа Рош прапанавала ўставіць зуб адной з ахвяр, які яна знайшла ў канцлагеры Бельца ў канцы 1980-х гадоў, у адзін з бетонных блокаў ля мемарыяла. У адказ яўрэйская супольнасць Берліна пагражала байкатаваць мемарыял, прымусіўшы Рош адклікаць прапанову. Згодна з яўрэйскай традыцыяй, целы яўрэяў і любыя іх часткі цела могуць быць пахаваныя толькі на яўрэйскіх могілках.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 30 ліпеня 2018.
  2. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  3. http://news.bbc.co.uk/hi/russian/news/newsid_1628000/1628784.stm
  4. Колин Эллард. Среда обитания: Как архитектура влияет на наше поведение и самочувствие = Colin Ellard «Places of the Heart: The Psychogeography of Everyday Life». — М.: Альпина Паблишер, 2016. — 282 p. — 2000 экз. — ISBN 978-5-9614-5390-4.