Мяцежнікамі была створана пралітоўская адміністрацыя, якая звярнулася да Літвы з просьбай пра аб’яднанне, спасылаючыся на права на самавызначэнне. Ліга Нацый прыняла гэта і Клайпедскі край стаў аўтаномнай тэрыторыяй Літоўскай Рэспублікі з 17 лютага1923 года. Пасля працяглых перамоў у маі1924 года была падпісана Клайпедская канвенцыя. Канвенцыя афіцыйна прызнавала суверэнітэт Літвы над рэгіёнам і надзяляла Клайпедскі край шырокай заканадаўчай, судовай, адміністрацыйнай і фінансавай аўтаноміяй. Рэгіён быў часткай Літвы да сакавіка1939 года, калі ён вярнуўся ў склад Германіі пасля ўльтыматуму.