Менамская нізіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Менамская нізіна
Размяшчэнне  Тайланд
Працягласць з поўначы на поўдзень 500 км
Працягласць з захаду на ўсход 200 км
Плошча каля 100 000 км²
Рэкі Менам-Чао-Прая

Мена́мская нізіна[1] знаходзіцца ў басейне ракі Менам-Чао-Прая, у Тайландзе.

Абмываецца Сіямскім залівам Паўднёва-Кітайскага мора. Даўжыня каля 500 км. Плошча каля 100 тыс. км².

Размешчана на месцы тэктанічнай упадзіны, паміж гарамі цэнтральнай часткі Індакітая на захадзе і плато Карат на ўсходзе. Запоўнена алювіяльнымі адкладамі ракі Менам-Чао-Прая і яе прытокаў. Пераважаюць раўніны, на поўначы з градамі астанцовых узгоркаў, складзеных пераважна з вапнякоў. На поўдні — берагавыя валы ўздоўж узбярэжжа Сіямскага заліва. Густая сетка рэк і арашальных каналаў, шмат балот.

Клімат субэкватарыяльны мусонны, ападкаў больш за 1000 мм за год. Лістападныя мусонныя лясы і хмызнякі, у дэльце — мангравыя лясы, зараснікі пальмы ніпа.

Значныя тэрыторыі разараны пад пасевы рысу (жытніца краіны). На Менамскай нізіне — горад Бангкок.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]