Менандр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Менандр
стар.-грэч.: Μένανδρος
Портрет Менандра А 850.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

каля 342 да н.э.

Месца нараджэння:

Старажытныя Афіны

Дата смерці:

каля 291 да н.э.

Месца смерці:

Phaleron[d]

Грамадзянства:

Старажытныя Афіны

Бацька:

Diopeithes[d]

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

камедыёграф

Жанр:

камедыя

Мова твораў:

старажытнагрэчаская мова

Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы
Menander Chiaramonti Inv1453.jpg

Менандр (Μένανδρος; каля 342 да н.э., Афіны — каля 291 да н.э.) — старажытнагрэчаскі паэт.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнік т. зв. новай атычнай, ці сямейна-бытавой, камедыі. Напісаў больш за 100 твораў. Некаторыя з іх былі вядомы праз рымскіх пераймальнікаў Плаўта і Тэрэнцыя. Арыгіналы выяўлены і апублікаваны ў XX ст.: поўны тэкст камедыі «Сугней», амаль цалкам «Саміянка», першая палова камедыі «Шчыт», вялікія эпізоды з камедый «Трацейскі суд», «Адрэзаная каса», фрагменты з «Сікіёнца» і «Ненавіснага». Узбагаціў традыцыйныя камедыйныя тыпы новымі, індывідуальнымі рысамі. 3 гуманістычных пазіцый у духу этыкі філосафа Эпікура разглядаў маральныя праблемы, пытанні быту, сям’і, чалавечых адносін. Адметныя дасціпным сюжэтам, тонкім гумарам, вытанчаным стылем, яго камедыі паўплывалі на творчасць П. Кальдэрона дэ ла Баркі, Лопэ дэ Вэгі, У. Шэкспіра, Мальера, К. Гальдоні.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Малюковіч С. Менандр // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2010.