Перайсці да зместу

Мендэле Мойхер-Сфорым

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мендэле Мойхер-Сфорым
מענדעלע מוכר ספרים
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Шолам-Янкеў Бройдэ
Дата нараджэння 21 снежня 1835 (2 студзеня 1836)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 лістапада (8 снежня) 1917 (81 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Расійская імперыя
Дзеці Mikhail Abramovich[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, перакладчык, рабін
Гады творчасці 1863 —
Мова твораў іўрыт і ідыш
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мендэле Мойхер-Сфорым (ідыш: מענדעלע מוכר ספרים — «Мендэле-Кніганоша», «Мендэле-гандляр кніжкамі», сапраўднае імя — Шолам-Янкеў (Шолам-Якаў) Бройдэ, па пашпарце Саламон Майсеевіч Абрамовіч, 21 снежня 1835 (2 студзеня 1836), Капыль, Мінская губерня — 25 лістапада (8 снежня) 1917, Адэса) — ​ яўрэйскі пісьменнік, лічыцца заснавальнікам сучаснай свецкай яўрэйскай літаратуры на мове ідыш. Класік літаратуры на ідышы і на іўрыце. Быў настаўнікам у Яўрэйскім казённым вучылішчы.

Пачатак творчасці

[правіць | правіць зыходнік]

Мендэле выступаў з публіцыстычнымі артыкуламі аб выхаванні і пераклаў на іўрыт натуральную гісторыю прафесара Ленца. Неўзабаве ён прыйшоў да пераканання, што да народа трэба звяртацца на народнай мове, і пачаў пісаць амаль выключна на ідышы. Першы яго буйны твор — аповесць «Маленькі чалавечак», апублікаваная ў 1864 годзе.

Перыяд творчай спеласці

[правіць | правіць зыходнік]

Велізарны поспех мела аповесць Мендэле «Кляча» (1873), дзе пад выглядам няшчаснай, хворай, усімі гнанай клячы намаляванае жыццё расійскага яўрэйства, што прыгнятаецца ўрадавымі мерамі. У аповядзе «Фішка Кульгавы» пададзена карціна грамадскага ладу жабракоў: яўрэйства, якое жыве з дня на дзень, не ведае раніцай, дзе яно правядзе ноч, якое не мае ніякіх пэўных заняткаў, ахарактарызавана як старая вялікая торба, часам парожняя, часам напоўненая то адным смеццем, то іншым. Самы знакаміты яго раман — «Падарожжа Беньяміна Трэцяга» (1878), лірыка-сатырычная фантасмагорыя па матывах сярэднявечнай яўрэйскай працы «Падарожжа Біньяміна з Тудэлы», якая нагадвае «Дон Кіхота» Сервантэса. На беларускую мову гэты твор пад назвай «Падарожжы Беньяміна III» у 2019 годзе пераклаў з іўрыта Павел Касцюкевіч, які трактуе свой пераклад як «антыкаланіяльны»[2].

Адна з вуліц Капыля (вуліца Абрамовіча) названая ў гонар Мендэле Мойхер-Сфорыма[3]. На будынку капыльскага ўнівермага ў 2018 годзе адкрыта дошка ў памяць пра пісьменніка[3][4].

Зноскі

  • БЭ у 18 тамах. Т. 10, Мн., 2000. С. 284.