Менеджмент супольнасці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Менеджмент супольнасці або менеджмент агульных рэсурсаў — гэта калі супольнасць, кіруе агульнымі рэсурсамі або сваім развіццём праз калектыўныя дзеянні валанцёраў і ўсіх зацікаўленых бакоў (stakeholders). Рэсурсы, якія кіруюцца, могуць быць матэрыяльнымі і інфармацыйнымі. Прыклады дэманструюць кіраванне агульнай пашай або правамі на ваду[1], рыбным промыслам[2] і адкрытым-свабодным праграмным забеспячэннем[3]. У выпадку матэрыяльных рэсурсаў стратэгіі менеджмента агульнымі рэсурсамі часта прадумваюцца для пазбягання «трагедыі агульнага» і ўхваляецца ўстойлівае развіццё.

Праблема агульнага пула[правіць | правіць зыходнік]

Без адмысловага кіравання матэрыяльныя рэсурсы супольнасці могуць знасіцца або стаць непрыдатнымі для карыстання.[4] Праблема агульнага пула — гэта эканамічная сітуацыя, якая ўзнікае, калі тавары канкурэнтныя і могуць выкарыстоўвацца ўсімі (глядзі рэсурс агульнай уласнасці — common-pool resource). Таму гэтыя рэсурсы з’яўляюцца агульнай уласнасцю, а індывіды не маюць прыватных стымулаў захоўваць іх, але будуць шукаць максімум эксплуатацыю перад тым, як іншыя змогуць атрымаць карысць ад гэтых рэсурсаў. Класічны прыклад — гэта рыбы ў акіяне, кожны можа лавіць рыбу, але рыба, якая злоўлена, не можа злавіцца іншым рыбаком. Таму рыбакі будуць шукаць спосабы максімізацыі іх выгоды, ловячы рыбы як мага болей, што будзе весці да яе канчатковага знікнення. Гэта сітуацыя падобна да праблемы свабодных ездакоў, і заключаецца ў тым, што той, хто не ахвяруе для гэтага рэсурсу, можа выкарыстоўваць яго без пакарання, але праблема агульнага пула звычайна разглядаецца як эканамічная «праблема», што ў сваю чаргу вядзе да вычарпання рэсурса.[5] Іншы прыклад праблемы агульнага пула раскрываецца праз шарынг абмежаванага інтэрнэт-канала ва ўніверсітэце, калі злучэнне ўсіх карыстальнікаў запавольваецца некалькімі «цяжкімі» злучэннямі.

Элінар Острам і Олівер Уіл’ямсан (Elinor Ostrom and Oliver E. Williamson) выйгралі ў 2009 годзе Нобелеўскую прэмію па эканоміцы працай у гэтай галіне, дзе яны прапаноўвалі, што з добрым супольнасным мэнеджмэнтам агульных рэсурсаў «трагедыя агульнага» можа быць пазбегнута.[6]

Агульныя інфармацыйныя рэсурсы[правіць | правіць зыходнік]

Распрацоўка адкрытага і свабоднага праграмнага забеспячэння або іншыя праекты, пабудаваныя на супрацы, такія як Вікіпедыя, звычайна патрабуюць пэўнай формы супольнаснага менеджмента, які ўключае лідарства і эгалітарызм. Гэта непадобна да выпадку з матэрыяльнымі рэсурсамі, дзе шарынг інфармацыі неабавязкова пагаршае стан рэсурса. Тым не менш адмысловы менеджмент можа быць неабходны для стымулявання сеткавага эфекту, дзе сумеснае выкарыстанне звычайна ўзбагачае рэсурс і пазбягае канфлікт.

Больш агульна, менеджмент супольнасці стымулюе гэту актыўнасць устанаўленнем камунікацыі, матывацыяй і эфектыўнасцю ў групе ўдаленых індывідаў, часта звязаных толькі праз інтэрнэт. Гэты менеджмент будзе ўносіць поспех у ініцыятывы з адкрытымі рэсурсамі, падтрымліваючы актыўнасць форумаў з інфармацыяй, пытаннямі і выклікамі, арганізуючы рэальныя мерапрыемствы для віртуальных суполак або арганізуючы спаборніцтвы, хакатоны з фокусам усіх сіл для дасягнення агульнай мэты. Гэты тып менеджмента можа таксама выкарыстоўвацца для павелічэння матывацыі і сінэргіі ў вялікіх арганізацыях (як карпарацыі або публічныя арганізацыі), ствараючы атмасферу прыналежнасці і ўпэўненасці, што члены ведаюць пра працу адзін аднаго. Менеджмент супольнасці патрабуе чалавечых навыкаў (менеджера супольнасцяў) і выкарыстання адмысловых прылад (напрыклад, сацыяльныя сеткі, імгненныя паведамленні, шарынг рэсурсаў і інш).

Метады кіравання[правіць | правіць зыходнік]

Супольнасць можа сама актыўна развівацца і кіравацца для таго, каб прасоўваць агульную актыўнасць і дабрабыт.

У некаторых выпадках, задача кіравання матэрыяльнымі рэсурсамі можа дэлегавацца прафесіяналам, якіх называюць менеджерамі па супольнасцях.[7]

У выпадку інтэрнэт рэсурсаў прывілеяванне пэўнаму тыпу перадачы дадзеных можа гарантаваць лепшую ў канчатковым выпадку якасць сэрвіса для большасці карыстальнікаў, гэта з’яўляецца супрацьлеглым дактрыне сеткавай нейтральнасці.

Глядзеце таксама[правіць | правіць зыходнік]

References[правіць | правіць зыходнік]

  1. R Wade (1987). The management of common property resources. Cambridge Journal of Economics.
  2. R. S. Pomeroy (1994). Community management and common property of coastal fisheries in Asia and the Pacific.
  3. SO'Mahony (2007). The governance of open source initiatives: what does it mean to be community managed?. Journal of Management and Governance. Архівавана з арыгінала 12 лютага 2020. Праверана 2 сакавіка 2016. {{cite book}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)(патрэбна падпіска) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2020. Праверана 2 сакавіка 2016.
  4. Camille Antinori and Gustavo A. Garcia-Lopez Cross-Scale Linkages in Common-Pool Resource Management: The Evolution of Forest Associations in the Mexican Forest Commons Архівавана 8 сакавіка 2012.. Prepared for the 12th IASC 2008 Biennial Conference, University of Gloucester, Cheltenham, England, U.K.
  5. Holahan, William L., Schug, Mark C.; Conservation of resources and the common pool problem; Social Studies; Nov/Dec97, Vol. 88 Issue 6, p264, 4p, 1 chart; [1]
  6. Editorial. Nobel insights. The Financial Times (12 кастрычніка 2009). Праверана 12 верасня 2010.
  7. Stephen R. Barber (2008), Community Associations: A Guide to Successful Management