Менекей (сын Крэонта)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Менекей, сын Крэонта)

Менекей (стар.-грэч.: Μενοικεύς) — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі[1]. У шэрагу крыніц (у Эсхіла і Сафокла) яго імя Мегарэй (Μεγαρεύς, «мегарац»). Малодшы сын фіванскага цара Крэонта і Эўрыдыкі. Мегарэй — абаронца Фіваў[2], стаяў каля Неставых варот[3].

Прынёс сябе ў ахвяру Арэсу пры аблозе Фіваў, закалоўшы сябе перад гарадскімі варотамі[4]. Або кінуўся ўніз са сцяны[5]. Закалоўшы сябе, зваліўся ўніз з вежы[6], каб загладзіць гнеў Арэса за смерць цмока[7]. У Сафокла згадана яго смерць[8]. Яго надмагільны помнік у Фівах, каля Неістэйскіх варот, на яго магіле вырасла гранатавае дрэва[9].

Дзеючая асоба трагедыі Еўрыпіда «Фінікіянкі».

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.138, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.2. С.381
  2. Стацый. Фіваіда X 491, без імя па бацьку
  3. Эсхіл. Сямёра супраць Фіваў 472—480
  4. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 6, 7
  5. Гігін. Міфы 68
  6. Стацый. Фіваіда X 774—782
  7. Еўрыпід. Фінікіянкі 1009—1011
  8. Сафокл. Антыгона 1303
  9. Паўсаній. Апісанне Элады IX 25, 1