Менса

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Менса
Mensa International
Год заснавання 1 кастрычніка 1946
Прадстаўніцтва Увесь свет
Колькасць членаў каля 110 000
Вэб-сайт www.mensa.org

Менса (лац.: стол) — найбуйнейшая, старэйшая і самая вядомая арганізацыя для людзей з высокім каэфіцыентам інтэлекту. Гэта некамерцыйная арганізацыя, адчыненая для ўсіх, хто здаў стандартызаваныя тэсты IQ лепей, чым 98 % насельніцтва. Тэст павінен здавацца ў прысутнасці назіральнікаў. Арганізацыя мае нацыянальныя групы ў 50 краінах свету, а колькасць членаў перавышае 110 тысяч чалавек з прыблізна 100 краін.

Мэты Менсы[правіць | правіць зыходнік]

Канстытуцыя Менсы вызначае тры наступныя мэты:

  • падтрымка і развіццё чалавечага інтэлекту на карысць чалавецтва;
  • падтрымка даследавання прыроды, характарыстык і выкарыстання інтэлекту;
  • стварэнне асяроддзя для членаў таварыства, у якім яны будуць мець магчымасць развівацца інтэлектуальна.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]