Менінгіт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Менінгіт
Чыстая культура Neisseria meningitidis. Афарбоўка па Граму
Чыстая культура Neisseria meningitidis. Афарбоўка па Граму
МКХ-10 G0-G3
МКБ-10-КМ G03.9 і G03
МКХ-9 320-322
МКБ-9-КМ 322[1] і 322.9[1][2]
DiseasesDB 22543
MedlinePlus 000680
eMedicine med/2613 
MeSH D008581
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Менінгіт (тэрмін складаецца з стар.-грэч.: μῆνιγξ — «мазгавая абалонка» і суфікса лац.: -itis — які пазначае запаленчы працэс) — запаленне мазгавой абалонкі (ахоўнай мембраны галаўнога і спіннога мозгу) праз заражэнне вірусам або бактэрыяй (менінгакок[3]). Уяўляе смяротную небяспеку праз блізкасць запалення да галаўнога і спіннога мозгу.

Пашыранасць і распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Носьбітамі ўзбуджальніка найчасцей ёсць дарослыя, аднак хварэюць пераважна дзеці да 14 гадоў. Распаўсюджваецца праз дыханне і дотык.

Праява[правіць | правіць зыходнік]

Напачатку нагадвае прастуду: запаленне задняй сценкі глоткі, нязначнае павышэнне тэмпературы, галаўны боль і насмарк. Праз гадзіну тэмпература ўзнімаецца да +40 градусаў. Праз 6 гадзін пачынаюцца ваніты. Адмысловыя праявы — сып на руках, ягадзіцах і бакавых паверхнях тулава.

Папярэджанне[правіць | правіць зыходнік]

Дзеля прадухілення заражэння варта:

  1. карыстацца марлевымі павязкамі;
  2. гуляць штодня на свежым паветры;
  3. ужываць багатую на вітаміны і мікраэлементы ежу;
  4. размінацца і загартоўвацца штодня;
  5. праветрываць штодня пакоі і рабіць вільготную прыборку[4].

Зноскі

  1. а б Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
  3. Надзея Нікалаева. Менінгіт: прамаруджванне можа каштаваць жыцця // Звязда : газета. — 30 красавіка 2010. — № 83 (26691). — С. 9. — ISSN 1990-763x. Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016.
  4. Менінгіт нагадвае прастуду // Звязда : газета. — 25 студзеня 2013. — № 15 (27380). — С. 8. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]