Мера (прыток Волгі)
| Мера | |
|---|---|
| руск. Мера | |
| Мера ля вусця | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 152 км |
| Басейн | 2 380 км² |
| Расход вады | 6,5 м³/с |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | Судзіслаўскі раён |
| • Каардынаты | 58°01′42″ пн. ш. 41°52′55″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Горкаўскае вадасховішча |
| • Каардынаты | 57°28′14″ пн. ш. 42°18′53″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Горкаўскае вадасховішча → Волга → Каспійскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіёны | Кастрамская вобласць, Іванаўская вобласць |
| Код у ДВР | 08010300412110000013629 |
|
|
|
Мера (руск.: Ме́ра) — рака ў Кастрамской і Іванаўскай абласцях Расіі. Левы прыток ракі Волгі.
Даўжыня — 152 км, плошча басейна — 2380 км², сярэдні расход вады за 51 кіламетр ад вусця — 6,5 м³/с.
Асноўныя прытокі — Медоза (левы), Тома, Сендзега (правыя). Найбуйнейшы з іх — Медоза. На Меры размешчаны буйны пасёлак Астроўскае — цэнтр Астроўскага раёна Кастрамской вобласці — і сяло (раней пасёлак) Зарэчны Заволжскага раёна Іванаўскай вобласці.
Мера пачынаецца непадалёк ад вёскі Пярвушына Судзіслаўскага раёна Кастрамской вобласці.
У верхнім цячэнні рака цячэ па лясной мясцовасці, моцна пятляючы. Шырыня ракі складае 3-10 метраў. На рацэ шматлікія завалы, берагі пад лесам, часам абрывістыя. На некаторых участках у рэчышчы сустракаюцца камяністыя перакаты, хуткасць цячэння даволі вялікая, асабліва ў разводдзе.