Меркулавіцкі сельсавет
Меркулавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Чачэрскі раён |
Уключае | 13 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Меркулавічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 060 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Ме́ркулавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Меркулавічы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Гарадзецкага раёна Бабруйскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рагачоўскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 5 красавіка 1936 года ў складзе Чачэрскага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 29 кастрычніка 1959 года ў склад сельсавета з Глыбочыцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Алёс, Батвінава, Ветвіца, Красніца і Прычалесня)[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Буда-Кашалёўскага раёна. 28 ліпеня 1964 года ў склад Прыбарскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Выдрыца, Зялёны Краж, Новафундамінка і Фундамінка)[2]. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Чачэрскага раёна. 13 лістапада 1987 года скасаваны пасёлак Шэрахаў[3], 29 снежня 2018 года — пасёлак Алёс[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў) — 1372 чалавекі[5], з іх 95,8 % — беларусы, 3,1 % — рускія, 0,6 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (13 населеных пунктаў) — 1060 чалавек[7].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 кастрычніка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 13 лістапада 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).
- ↑ Решение Чечерского районного Совета депутатов от 29 декабря 2018 г. № 36 Об упразднении сельского населенного пункта Чечерского района
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.