Меркура-Чук
Горад
| ||||||||||||||||||||
Меркура-Чук (рум.: Miercurea-CiucСлухаць ) — горад у цэнтральнай Румыніі, у Трансільваніі, адміністрацыйны цэнтр жудзеца Харгіта. Размешчаны ў гістарычнай вобласці Секеі, у даліне ракі Олт.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Паміж 1876 і 1918 гадамі Меркура-Чук уваходзіў у склад Аўстра-Венгрыі і быў адміністрацыйным цэнтрам камітату Чык. Паводле Трыянонскаму дагавору разам з усёй Трансільваніяй горад адышоў да Румыніі. З 1927 па 1938 год ён быў адміністрацыйным цэнтрам жудзеца Чук.
У 1940 годзе Меркура-Чук зноў адышла да Венгрыі па выніках Другога Венскага арбітражу і заставалася ў складзе апошняй да 1944 года. У 1944 годзе горад быў заняты Савецкай Арміяй, і ў 1945 годзе зноў увайшоў у склад Румыніі. З 1952 па 1968 год горад уваходзіў у склад Венгерскай аўтаномнай вобласці (з 1968 — Мурэшам-Венгерская аўтаномная вобласць). У 1968 годзе было адноўлена дзяленне Румыніі на жудзецы, венгерская аўтаномія была скасавана, а Меркура-Чык стала адміністрацыйным цэнтрам жудзеца Харгіта.
Пасля Другой сусветнай вайны была праведзена індустрыялізацыя Меркуры-Чук, у прыватнасці, пабудаваны трактарны завод, тэкстыльная фабрыка і піваварны завод.
Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]
У 2001 годзе адкрыты Прыватны універсітэт Sapientia — Трансільванскі Венгерскі Універсітэт. Гэта першы ў Румыніі універсітэт, выкладанне ў якім вядзецца на венгерскай мове.
Спорт[правіць | правіць зыходнік]
Гэта адзін з самых халодных гарадоў Румыніі, што робіць яго ідэальным для заняткаў зімовымі відамі спорту. У горадзе знаходзіцца лядовая арэна Лайош Вакар на лёдзе якой гуляе мясцовая хакейная каманда «Чыксерэда», шматразвова станавілася чэмпіёнам Румыніі. У горадзе таксама знаходзіцца адзіны ў краіне каток, на якім магчыма правядзенне спаборніцтваў па канькабежным спорце. Многія спартсмены выступаюць за Румынію на міжнародных спаборніцтвах родам з Меркура-Чук, такія як біятланістка Ева Тофалві і фігурыст Золтан Келемен.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
У горадзе ёсць пешаходная вуліца — вуліца Пецёфі.
У некалькіх кіламетрах на ўсход ад цэнтра горада знаходзіцца францысканскі манастыр Шумулеў-Чук, які з’яўляецца цэнтрам паломніцтва.
У цэнтры горада захаваўся замак Міко, пабудаваны ў стылі позняга Адраджэння.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
|
Нацыянальны склад:
74,06 % насельніцтва каталікі, 14,99 % праваслаўныя, 7,41 % — пратэстанты-рэфармісты, 2,05 % унітарыяне.
Паводле дадзеных перапісу 2016 года, насельніцтва горада складала 42 120 чалавек[3].
Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]
Бечай, Сербія
Будакесі[d], Венгрыя
Будапешт III[d], Венгрыя (1999)
Бэлць, Малдова
Бэрэгавэ, Украіна
Гёдзёлё, Венгрыя
Дзьюла, Венгрыя
Жэлязаўцы[d], Славакія
Зугло[d], Венгрыя
Капашвар, Венгрыя
Ла-Субія[d], Іспанія
Мака, Венгрыя
Рыэн[d], Швейцарыя
Секешфехервар, Венгрыя (2011)[4]
Тысаўйвараш[d], Венгрыя
Хевеш[d], Венгрыя
Цэглед[d], Венгрыя
Фатаздымкі[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ а б Rezultatele alegerilor locale din 2020 — Permanent Electoral Authority.
- ↑ Populaţia stabilă pe judeţe, municipii, oraşe şi localităti componenete la RPL_2011 — INS. Праверана 4 лютага 2014.
- ↑ Populația României pe localități la 1 ianuarie 2016 . Institutul Național de Statistică (6 мая 2016). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.szekesfehervar.hu/csikszereda