Перайсці да зместу

Мермітыды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мермітыды

Mermis nigrescens на зялёным коніку (Tettigonia viridissima)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Mermithidae Braun, 1883

Падсямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  63274
NCBI  27840
EOL  2786
FW  227072
Mermis nigrescens

Mermithidae — сямейства паразітычных круглых чарвей атраду Mermithida. Заражаюць членістаногіх, галоўным чынам, насякомых, а таксама павукоў, скарпіёнаў, ракападобных, некаторыя віды паразітуюць на дажджавых чарвяках, п’яўках і малюсках[1][2]. Звычайна спецыфічныя для аднаго віду гаспадароў (або аднаго ці двух сямействаў), прыводзячы іх да смяротнага зыходу ў ходзе свайго развіцця. Упершыню прадстаўнікі сямейства былі выяўленыя буйным італьянскім натуралістам Улісэ Альдравандзі  (руск.) і згаданыя ў 1623 годзе у адной з пасмяротных яго прац[1]. Валодаюць гладкай куцікулай з мікраскапічнымі порамі[3]. Маюць значэнне для біялагічнага кантролю шкодных відаў, паколькі каля 25 відаў паразітуюць на лічынках двухкрылых (камары (Culicidae), званцы (Chironomidae), макрацы (Ceratopogonidae))[1][4][5]. У мурашак выяўленыя прадстаўнікі 7 родаў паразітычных прадстаўнікоў сямейства: Agamomermis, Allomermis, Camponotimermis, Comanimermis, Heydenius, Meximermis і Pheromermis[6].

Палеанталогія

[правіць | правіць зыходнік]

Самы старажытны прадстаўнік сямейства знойдзены ў брушку макраца ў ліванскім бурштыне, ён жа лічыцца самым старажытным вядомым відам круглых чарвей[7]. Вядомы асобнік, знойдзены ў павуку з балтыйскага бурштыну, узростам каля 40 млн гадоў[8]. Меркаваныя прадстаўнікі сямейства адзначаны таксама ў раннемелавых адкладах Іспаніі[9].

Больш за 200 відаў і 30 родаў (Poinar, 1979)[1], у тым ліку:

  1. а б в г Nematodes as Biological Control Agents: Mermithidae(недаступная спасылка). nematode.unl.edu. Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2013. Праверана 5 лютага 2025.
  2. George O. Poinar Mermithid (Nematoda) Parasites of Spiders and Harvestmen // The Journal of Arachnology. — 1985. — В. 1. — Т. 13. — С. 121–128. — ISSN 0161-8202.
  3. Малахов В. В., 1986. Нематоды: строение, развитие, система и филогения. Москва, Наука, 215 с. (С.142)
  4. E. G. Platzer Biological control of mosquitoes with mermithids // Journal of Nematology. — 1981-07. — В. 3. — Т. 13. — С. 257–262. — ISSN 0022-300X.
  5. Experimental release of Romanomermis culicivorax (Mermithidae: Nematoda) to control mosquitoes breeding in Southwest Florida. // Mosquito News. — 1977. — В. 3. — Т. 37. — С. 483–486.
  6. George Poinar Jr. Nematode Parasites and Associates of Ants: Past and Present(англ.) // Psyche: A Journal of Entomology. — 2012. — В. 1. — Т. 2012. — С. 192017. — ISSN 1687-7438. — DOI:10.1155/2012/192017
  7. Poinar G.O. et al. Earliest fossil nematode (Mermithidae) in Cretaceous Lebanese amber // Fundam. appl. Nemawl. — 1994. — № 475-477.
  8. George Poinar Jr. Heydenius araneus n.sp. (Nematoda: Mermithidae), a parasite of a fossil spider, with an examination of helminths from extant spiders (Arachnida: Araneae)(англ.) // Invertebrate Biology. — 2000. — В. 4. — Т. 119. — С. 388–393. — ISSN 1744-7410. — DOI:10.1111/j.1744-7410.2000.tb00108.x
  9. Tarmo Timm, Olev Vinn, Ángela D. Buscalioni Soft-bodied annelids (Oligochaeta) from the Lower Cretaceous (La Huérguina Formation) of the Las Hoyas Konservat-Lagerstätte, Spain(англ.) // Neues Jahrbuch für Geologie und Paläontologie - Abhandlungen. — 2016-06-01. — В. 3. — Т. 280. — С. 315–324. — ISSN 0077-7749. — DOI:10.1127/njgpa/2016/0582
  • Артюховский, Анатолий Константинович. Почвенные мермитиды: систематика, биология, использование. — Воронеж: выдавецтва Воронежского университета, 1990. — 156 с. — ISBN 5-7455-0045-X.
  • Гафуров А. Мермитиды (систематика, биология, филогения и практическое значение). — Душанбе: «Дониш», 1997. — 381 с.
  • Рубцов И. А. Мермитиды (Nematoda, Mermithidae) из озера Байкал(руск.) // Тр. Лимнол. ин-т СО АН СССР (Новое о фауне Байкала, ч.6). — Новосибирск: Наука, Сибирское отделение, 1976. — Т. 18. — С. 3-53. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
  • Рубцов, Иван Антонович. Водные мермитиды. Ч.1. — Ленинград: Наука, Ленинградское отделение, 1972. — 254 с.
  • Рубцов, Иван Антонович. Водные мермитиды. Ч.2. — Ленинград: Наука, Ленинградское отделение, 1974. — 222 с.
  • Рубцов, Иван Антонович. Мермитиды. Происхождение, биология, распространение. — Ленинград: Наука, Ленинградское отделение, 1977. — 191 с.
  • Рубцов, Иван Антонович. Мермитиды: классификация, значение, использование. — Ленинград: Наука, Ленинградское отделение, 1978. — 207 с.
  • Харченко, Н. А. Мермитиды — полостные паразиты беспозвоночных животных. — Воронеж: Воронежская государственная лесотехническая академия, 2010. — 475 с. — ISBN 978-5-7994-0407-9.