Мерсенскі дагавор
Выгляд
| Мерсенскі дагавор | |
|---|---|
| | |
| Дата падпісання | 8 жніўня 870 |
| Месца падпісання | |
| Бакі | Карл II Лысы, Людовік II Нямецкі |
Мерсенскі дагавор 870 года — пагадненне, заключанае 8 (9) жніўня ў Мерсене (цяпер — Нідэрланды) паміж заходне-франкскім каралём Карлам Лысым і усходне-франкскім каралём Людовікам Нямецкім аб падзеле Латарынгіі ў сувязі з адсутнасцю прамых спадчыннікаў у іх пляменніка, латарынгскага караля Лотара II, памерлага ў 869 годзе. Заходняя частка Латарынгіі адышла да Карла Лысага, усходняя — (большая па тэрыторыі) да Людовіка Нямецкага.
