Мерчандайзінг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маркетынг
Асноўныя канцэпцыі

Прадукт · Кошт
Дыстрыбуцыя · Паслуга · Розніца
Кіраванне брэндам (англ.)
Экаўнт-маркетынг · Этыка (англ.)
Эфектыўнасць (англ.)
Даследаванне рынка
Сегментацыя рынка
Маркетынгавая стратэгія
Маркетынг-менеджмент (англ.)
Рыначнае дамінаванне (англ.)

Рэкламны кантэнт

Рэклама · Прамы маркетынг ·
Брэнд · Персанальныя продажы
Продакт-плейсмент · Паблісіці
Стымуляванне збыту · Секс у рэкламе
Маркетынг лаяльнасці · Прэміі (англ.) · Падарункавы маркетынг (англ.)

Рэкламныя носьбіты

Друк · Публікацыі
Радыё · Вонкавая рэклама
Інтэрнэт-маркетынг · Пункт продажаў (англ.)
Мерчандайзінг
Лічбавы маркетынг · Ін-гейм
Кропельны маркетынг (англ.)
Сарафаннае радыё
Твар брэнда (англ.) · Дэгустацыі (англ.)

Мерчанда́йзінг (ад англ.: merchandising) — частка працэсу маркетынгу, якая вызначае методыку продажу тавару ў краме.

Мерчандайзінг прызваны вызначаць шэраг прадаваемых у рознічнай краме тавараў, спосабы выкладкі тавараў, забеспячэнне іх рэкламнымі матэрыяламі, коштамі. Паняцце мерчандайзінгу непрымянімае да продажаў увогуле (паслуг, аптовых продажаў, рознічным продажам праз інтэрнэт-краму).

Мерчандайзінг — від дзейнасці, накіраваны на прасоўванне тавараў і гандлёвых марак на рэгіянальным рынку, які выкарыстоўваецца вялікімі прадпрыемствамі рознічнага гандлю (супермаркетамі, гіпермаркетамі), прычынай узнікнення якога стаў недахоп кваліфікаваных прадаўцоў.

Асноўнымі патрабаваннямі для ўжывання з'яўляюцца:

  • прадпрыемства павінна заўсёды мець у наяўнасці поўны шэраг тавараў;
  • неабходна спецыяльнае афармленне: арганізацыя гандлёвых залаў, у тым ліку спецыяльнае халадзільнае абсталяванне, стэлажы, вітрыны з падагрэвам і г.д.; расстаноўка абсталявання па зале, гукавая атмасфера гандлёвага зала, колер сцен, асвятленне;
  • унутры прадпрыемства павінны быць створаны невялікія гандлёвыя кропкі, звычайна з больш дарагім і якасным таварам;
  • выкладка тавараў павінна рабіцца такім чынам, каб прымусіць спажыўца як мага больш хадзіць па гандлёвых залах прадпрыемства, пры гэтым практычна не карыстацца дапамогай прадаўцоў.

Выкладка тавараў з'яўляецца адным з асноўных элементаў сістэмы мерчандайзінгу. Вельмі часта ўкараненне мерчандайзінгу пачынаюць менавіта з кантролю і аналізу выкладкі тавару. Мерчандайзінг прадукцыі так жа важны, як распрацоўка брэнда тавару, рэкламы і правядзення рэкламных акцый. Па гэтай прычыне ў цяперашні час з'яўляюцца мерчандайзінгавыя агенцтвы, якія прадстаўляюць паслугі рознічным прадаўцам.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]