Мерчын Салоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мерчын Салоўскі
в.-луж.: Měrćin Salowski
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 8 чэрвеня 1932(1932-06-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 красавіка 2010(2010-04-26) (77 гадоў)
Пахаванне
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, parochus

Мерчын Салоўскі, нямецкі варыянт — Марцін Салоўскі (в.-луж.: Měrćin Salowski, ням.: Martin Salowski; 8 чэрвеня 1932, вёска Ворклецы, Германія — 26 красавіка 2010) — каталіцкі святар, лужыцкі пісьменнік і перакладчык. Лаўрэат прэміі імя Якуба Чышынскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння тэалагічнага навучання ў Падэрборне, Эрфурце і Нойцеле быў пасвечаны 29 чэрвеня 1956 года ў святары. Служыў вікарыем у розных парафіях Верхняй Лужыцы. У 1975—1976 гадах — настаяцель царквы святога Марціна ў вёсцы Небельчыцы і з 1978 па 1997 гады — настаяцель царквы святых Сымона і Іуды Фадзея ў вёсцы Хросчыцы.

Займаўся перакладамі хрысціянскіх твораў на верхнялужыцкую мову, рэдагаваннем і выданнем газет «Katolski Posoł» і «Krajan». Выдаў некалькі кніг. У 1990 годзе ўдастоены прэміі імя Якуба Чышынскага I ступені. Быў ініцыятарам і адным з аўтараў новага перакладу Бібліі на вернялужыцкую мову, якая была выдадзена ў 2006 годзе[1][2][3].

Памёр у 2010 годзе. Пахаваны каля касцёла святых Сымона і Фадзея ў вёсцы Хросчыцы.

Сачыненні[правіць | правіць зыходнік]

  • 200 lět Wotrowska wosada 1772—1972. Budyšin 1972.
  • Martin Salowski, Rudolf Kilank, Peter Schmidt: Katholische sorbische Lausitz. St. Benno-Verlag, Leipzig/Heiligenstadt 1976.
  • Bohu swjećene lěto. Krajan, čitanka za křesćanski dom, zwjazk 1. Nakładnistwo swj. Bena, Lipsk 1980.
  • Wosady našeje domizny. Krajan, čitanka za křesćanski dom, zwjazk 3. Nakładnistwo swj. Bena, Lipsk 1984.
  • Měrćin Salowski, Božena Nawka-Kunysz: Łónčko hrónčkow — hrónčka, modlitwy a basnje k wšelakim składnosćam. Nakładnistwo swj. Bena, Lipsk 1985.
  • Jadro wěry. Katolski katechizm. Přełožiłoj Měrćin Salowski, Beno Šołta. Nakładnistwo swj. Bena, Lipsk 1988.
  • Osterreiten in der Lausitz. Lausitzer Druck — und Verlagshaus, Bautzen 1992.
  • Měrćin Salowski, Gerald Große: Na slědach biskopa Bena. Wobrazy z katolskich Serbow. LND, Budyšin 1993.

Зноскі

  1. Josef Šindar, Nová bible v lužické srbštině// Česko-lužický věstník, Ročník VIII, Číslo 7-8 / červenec — srpen 1998
  2. Jeden z mnoha příběhů knihy knih// Česko-lužický věstník, Ročník XVII Číslo 9/září 2007
  3. Die Sorben in Deutschland Архіўная копія ад 30 чэрвеня 2017 на Wayback Machine, стр. 14

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]