Мерыда (Венесуэла)
Горад
Мерыда
Mérida
| ||||||||||||||||||||||||||
Мерыда (ісп.: Mérida, поўная назва Santiago de los Caballeros de Mérida) — горад на захадзе Венесуэлы. Сталіца і найбуйнейшы горад штата Мерыда. Насельніцтва каля 300 тыс. жыхароў, з прыгарадамі — больш за 500 тыс.
Горад размешчаны ў горнай даліне на вышыні 1630 м паміж хрыбтамі, якія ўваходзяць у горную сістэму Кардыльера-дэ-Мерыда (частка Анд). Месца размяшчэння самай высакагорнай (найвышэйшы пункт 4765 м) і другой па даўжыні ў свеце (12,5 км) канатнай дарогі Teleférico de Mérida, з якой адкрываецца від на пік Балівар.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першы раз Мерыда была заснаваная нелегальна ў 1558 г. іспанцам Хуанам Радрыгесам Суарэсам, які назваў яе Сант’яга-дэ-Лос-Кабальерас-дэ-Мерыда. З-за адсутнасці дазволу іспанскай кароны на будаўніцтва горада Суарэс быў арыштаваны і адпраўлены ў Багату. Напярэдадні вынясення смяротнага прысуду іспанец знік і схаваўся ў Трухільё (Венесуэла), дзе атрымаў палітычны прытулак. Другі заснавальнік Мерыды, Хуан дэ Мальданада, валодаў неабходным дазволам.
Мерыда, якая знаходзіцца ў атачэнні гор, доўгі час была правінцыйным горадам. За некалькі стагоддзяў здарылася ўсяго некалькі знамянальных падзей: моцны землятрус 1820 года і двухразовы візіт Сімона Балівара па шляху ў Калумбію і пры вяртанні ў Каракас.
Асаблівасці
[правіць | правіць зыходнік]- Мерыда — універсітэцкі горад, дзе вучыцца каля 40 000 студэнтаў.
- У горадзе налічваецца 28 гарадскіх паркаў — больш, чым у любым іншым горадзе Венесуэлы.
- Кожны год у Мерыдзе праводзіцца фестываль Ферыя дэль Соль.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ https://news.microsoft.com/es-xl/actualizacion-de-zona-horaria-para-venezuela/
- ↑ https://www.municipiodeoaxaca.gob.mx/prensa/1281/aprueban-en-oaxaca-de-juarez-suspension-temporal-de-bares-cantinas-y-salones-de-fiestas/
- ↑ https://www.diariomarca.com.mx/2017/04/desde-1964-oaxaca-de-juarez-mantiene-25-hermanamientos-con-ciudades-de-mexico-y-el-mundo/
- ↑ https://www.meridadeyucatan.com/las-meridas-del-mundo/
- ↑ http://www.merida.es/descargas/festejos/2018-feria-septiembre-revista.pdf
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Merida.gob.ve Архівавана 13 студзеня 2020. (ісп.)