Месаліна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Валера Месаліна
VALERIA MESSALINA
Messalinaandbritannicus.jpg

імператрыца-кансорт[d] (Рымская імперыя)
24 студзеня 41 — 48

Нараджэнне 20
Смерць 48[1]
Род Юліі-Клаўдзіі[d]
Бацька Marcus Valerius Messalla Barbatus[d]
Маці Domitia Lepida Minor[d][2]
Муж Клаўдзій[1] і Gaius Silius[d]
Дзеці Claudia Octavia[d] і Брытанік
Дзейнасць палітык
Commons-logo.svg Месаліна на Вікісховішчы

Месаліна — Валерыя Месаліна, Лісіска; дачка Валерыя Месалы Барбата і Даміцыі Лепіды (~2548) — трэцяя жонка рымскага імператара Клаўдзія. Вяла распуснае жыццё, і яе імя зрабілася назоўным для жанчыны распусных паводзін.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Стала жонкай Клаўдзія ў 14 гадоў, і была маладзейшай за мужа на 30 гадоў. Неўзабаве дамаглася такога ўплыву на Клаўдзія, што той не ўмешваўся ў яе скандальныя паводзіны. Наведвала публічны дом пад выдуманым імем Лісіскі. Тыя, хто адхіляў яе сексуальныя залёты або пагражаў ёй выкрыццём, мог быць забіты, і шмат грамадзян Рыма загінулі такім чынам. Дамаглася практычнага ўраўнавання ў правах з вясталкамі (43), у тым ліку, права насіць адмысловую шарсцяную галаўную павязку. Адзначаецца, што Месаліна, не будучы аўгустай, аддавала гэтаму вонкаваму атрыбуту асаблівую ўвагу. Была пакарана смерцю з загаду Клаўдзія.

Існуе толькі малавартасны іканаграфічны матэрыял адносна Месаліны — манеты з яе партрэтам з правінцый. На такіх выявах яна нагадвае Агрыпіну Старэйшую. Магчыма, аднак, што Месаліна выяўлена на камеі з двума бюстамі дзяцей Клаўдзія — Актавіі (нар. 41) і Брытаніка (нар. 42), а таксама ў мармуровай галаве прыгожай жанчыны, падобнай на прабабку Месаліны і сястру Аўгуста Актавію (захоўваецца ў Мюнхене)[3]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Любкер Ф. Valerii // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1436–1439.
  2. Любкер Ф. Domitii // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 427–429.
  3. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]