Месаяха
Месаяха | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 466 км |
Басейн | 26 000 км² |
Расход вады | 230 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Ніжнеенісейскае ўзвышша |
• Каардынаты | 69°22′46″ пн. ш. 81°39′03″ у. д.HGЯO |
Вусце | Карскае мора |
• Месцазнаходжанне | Тазаўская губа |
• Вышыня | 0 м |
• Каардынаты | 67°39′22,70″ пн. ш. 77°49′19,90″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Тазаўская губа → Карскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга |
Раён | Тазаўскі раён |
Код у ДВР | 15050000212115300072250 |
![]() ![]() |
Месаяха́ (руск.: Мессояха́[1][2], руск.: Мессо-Яха[3]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе.
Даўжыня ракі 466 км. Плошча вадазбору 26 000 км². Сярэдні расход вады складае 230[4] м³/с, аб’ём сцёку 7,259[4] км³/год. Рака працякае па паўночна-ўсходняй частцы Заходне-Сібірскай раўніны. Упадае ў Тазаўскую губу Карскага мора. Рэчышча звілістае. У зімовы перыяд рака перамярзае.
Прытокі Месаяхі: Нянгус-Яха, Вялікая Харвута-Яха, Малая Харвута-Яха, Няда-Яха, Хайлаха-Яха, Вялікая Варкута-Яха, Малая Варкута-Яха, Мудуйяха (Мудуй-Яха), Індзік-Яха, Варкута-Яха, Хасуй-Яха, Паюта-Яха і інш.[3] У басейне ракі шмат азёр.
Месаяха з’яўляецца месцам нерасту рыб (чыр, сіг, рапушка).
Зноскі
- ↑ Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 281. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- ↑ Словарь «География России» / Главный редактор А. П. Горкин.- М.: Большая Российская энциклопедия, 1998. (руск.)
- ↑ а б Река Мессо-Яха // Государственный водный реестр РФ (руск.)
- ↑ а б Кременецкая Е. Р. Мессояха // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(недаступная спасылка) (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 281. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Река Мессо-Яха // Государственный водный реестр РФ (руск.)
- Кременецкая Е. Р. Мессояха // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(недаступная спасылка) (руск.)
- Постановление Правительства ЯНАО от 28.03.2013 № 186-П О государственном природном заказнике регионального значения «Мессо-Яхинский» // Информационный портал Ямало-Ненецкого автономнаого округа(недаступная спасылка) (руск.)