Месяцовы аўтамабіль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Месяцовы аўтамабіль. Экспедыцыя «Апалон-15». 1971 год.

Месяцовы аўтамабіль (англ.: Lunar Rover, абазначэнне распрацоўшчыка — Lunar Roving Vehicle, LRV) — чатырохколавы транспартны планетаход для перамяшчэння людзей па паверхні Месяца, які выкарыстоўваўся ў апошніх экспедыцыях праграмы «Апалон» — «Апалон-15», «Апалон-16» і «Апалон-17» у пачатку 1970-х гадоў.

Распрацоўшчык і генеральны падрадчык — Boeing, з удзелам Delco Electronics (філіяла General Motors). Вядучымі канструктарамі выступалі паляк Мсціслаў Бекер і мексіканец Эдуарда Сан Хуан. Венгерскаму інжынеру Ферэнц Павліксу належыць рашэнне механізму складання LVR прымянення лёгкіх сплаваў у падвесцы і канструкцыя колаў.

Усяго пабудавалі чатыры месяцовых аўтамабіля, аднак калі стала ясна, што палёт Апалон-18 не адбудзецца, чацвёрты аўтамабіль разабралі на запчасткі. Распрацоўка і пабудова чатырох LRV абышлася нацыянальнаму касмічнаму агенцтву NASA ў $ 38 млн[1].

Уяўляў сабой двухмесны электрамабіль на дзвюх неперазараджваемых батарэях. Кіраванне электрамабілем даручалася камандзіру экіпажа.

Усюдыходы значна пашырылі даступную для астранаўтаў плошчу месяцавай паверхні. Раней астранаўты маглі перамяшчацца на Месяцы толькі непасрэдна вакол месца пасадкі.

Карыстаючыся ўсюдыходам, можна было развіваць скорасць да 13 км/г. У ходзе экспедыцыі «Апалон-16» быў устаноўлены рэкорд скорасці перамяшчэння па Месяцы - 18 км/г. Агульная даўжыня шляху, пройдзенага ўсюдыходамі ў экспедыцыях Апалон-15, -16 і -17, склала адпаведна 28, 27 і 36 кіламетраў.

Магчымасць падарожнічаць па месяцавай паверхні на ўсюдыходзе абмяжоўвалася той акалічнасцю, што астранаўты павінны былі мець магчымасць паспець самастойна вярнуцца да месяцавага модулю ў выпадку паломкі ўсюдыхода да таго, як будуць расходаваны рэсурсы іх сістэм жыццезабеспячэння. Пасля таго, як месяцавыя аўтамабілі і скафандры астранаўтаў прадэманстравалі сваю надзейнасць, гэта абмежаванне было зроблена больш мяккім у апошняй экспедыцыі (Апалон-17), што дазволіла аддаліцца ад месяцавага модуля на максімальную адлегласць ў 7,6 км.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. http://www.zr.ru/a/341753/ Першы аўтамабіль на Месяцы (руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]