Метад Брынеля
Выгляд


Цвёрдасць 96,5 HB 10/1000/10
Метад Брыне́ля — спосаб вызначэння цвёрдасці металаў. Названы ад імя шведскага інжынера Юхана Аўгуста Брынеля. На прэсах Брынеля ў адшліфаваную паверхню пробы ўціскаюць сталёвы шарык дыяметрам 10, 5 або 2,5 мм; нагрузка на шарык даецца, адпаведна, 3000, 750 і 187,5 кГ. Згодна з дыяметрам ямкі ад шарыка ў табліцах знаходзіцца значэнне цвёрдасці ў адзінках паводле Брынеля (HB, кГ/мм2).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 2. Афіны — Ведрыч / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1970. — 640 с.: іл., карты. С.413.