Метад Шарма

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Ме́тад Шарма́ — тэхналогія вытворчасці пеністага віна, таксама вядомая як метад Шармa-Марціноцці, была распрацавана ў Італіі дырэктарам інстытута эналогіі горада Асці Федэрыка Марціноці. Згодна з тэхналогіяй, другасная ферментацыя вырабляецца ў герметычных цыстэрнах вялікага аб'ёму, а потым напой разліваецца пад ціскам у асобныя бутэлькі. Найвялікае шыранне гэта тэхналогія атрымала ў Італіі. Шырока вядомая марка Савецкае шампанскае вырабляецца па падобнай тэхналогіі.

Іста метаду[правіць | правіць зыходнік]

Другасная Ферментацыя[правіць | правіць зыходнік]

Віно, дрожджы і цукар змешваюць у вялікіх рэзервуарах з нержавелай сталі, вядомых як аўтаклавы, дзе другасная ферментацыя адбываецца ў прахалодзе пад ціскам ад 7 да 8 атмасфераў.

Ізабарная фільтрацыя[правіць | правіць зыходнік]

Як толькі другасная ферментацыя сканчаецца, віно чысціцца падчас пералівання праз фільтр у іншую цыстэрну пры роўных (ізабарычных) цісках.

Стабілізацыя[правіць | правіць зыходнік]

Віно стабілізуецца. У асадак выпадаюць крышталі віннай кіслаты, якія, пасля астуджэння ніжэй за пункт замярзання, будуць выдалены.

Ізабарнае разліванне[правіць | правіць зыходнік]

Ізабарычны прынцып агадвае падтрыманне сталага ціску ў віне, такога ж, які быў бы ў шчыльна закаркаваных бутэльках.

Віно, вырабленае ў танках метадам Шарма, зазвычай хутка разлівалі ў бутэлькі і пускалі ў продаж, хоць некаторыя віны тыпу Charmat Lungo паляпшаюць свае смакавыя якасці і дасягаюць аптымальнай гармоніі пасля некалькіх месяцаў захоўвання.

Большасць італьянскіх сухіх ці паўсалодкіх пеністых вінаў вырабляецца менавіта такім чынам. Asti Spumante з'яўляецца выняткам, бо яно атрымваецца ў выніку аднаго закісання ў цыстэрнах у адпаведнасці з працэсам, які стварае яго далікатную саладосць і ўнікальны водар мушкатовага вінаграду.