Металкор
Металкор | |
---|---|
Кірунак: | Метал |
Вытокі: | красовер-трэш,[1] хардкор-панк, хэві-метал, трэш-метал, youth crew[2] |
Месца і час узнікнення: | Канец 1980-х гадоў, Паўночная Амерыка |
Папулярнасць: | 2000-я |
Разнавіднасці | |
Паджанры: | Маткор, Дэзкор, Easycore |
Роднасныя: | Груў-метал |
Гл. таксама: | |
Панк-метал, sXe |
Металкор (англ.: Metalcore) — тэрмін, які ўжываецца для апісання жанраў музыкі, у якіх ёсць элементы хардкор-панку і хэві-металу. Тэрмін набыў сваё сучаснае значэнне ў сярэдзіне 1990-х гадоў, калі быў ужыты для такіх гуртоў, як Earth Crisis, Deadguy і Integrity. Самая ранняя з іх, Integrity, пачаткі сваю дзейнасць 1989 годзе. Металкор адрозніваецца ад іншых форм спалучэнняў панка і металу наяўнасцю ў музыцы брэйкдаўнаў:[3] павольных пройгрышаў, якія падахвочваюць да слемінгу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Красовер трэш
[правіць | правіць зыходнік]У выніку зліцці хардкору і металу, утварыўся красовер трэш, ў горадзе Беркелі штата Каліфорнія, у клубе Ruthie’s, у 1984 годзе[4]. Тэрмін металкор пачынаюць ужываць для пазначэння красовер гуртоў[5]. Хардкор гурты Corrosion of Conformity,[6][7][8][9] D.R.I.[10] і Suicidal Tendencies[11][12] граюць у жанры блізкім да трэш-металу. Гэтая сцэна ўплывае на музыку скінхэдаў нью-ёркскага хардкору, якая таксама пачынаецца ў 1984 годзе і ўключае ў сябе такія гурты, як Cro-Mags,[13] Murphy's Law, Agnostic Front[14][15] і Warzone.[16] Самымі ўплывовымі з іх былі Cro-Mags, што вызнавалі straight edge. Іншымі нью-ёркскімі straight edge гуртамі ёсць Gorilla Biscuits, Crumbsuckers і Youth of Today, якія распрацавалі жанр youth crew.
Металік хардкор
[правіць | правіць зыходнік]Паміж 1989 і 1995 гадамі паўстала новая хваля металкор-гуртоў. Яна ўключае Integrity, Earth Crisis, Converge, Starkweather, Judge, Bloodlet, Strife, Rorschach, Cave In, Vision of Disorder, Hatebreed і Candiria. На гучанне гурта Integrity аказалі ўплыў такія гурты, як Cro-Mags, Slayer і Joy Division. Earth Crisis, Converge і Hatebreed выпрабавалі ўплыў дэз-металу. Гурты Biohazard, Coalesce і Shai Hulud таксама ёсць важнымі прадстаўнікамі ранняга металкору. Часам усе гэтыя гурты завуць металік хардкорам (metallic hardcore)[17].
Маткор
[правіць | правіць зыходнік]Маткор бярэ свой пачатак з сярэдзіны 1990-х, з прац Converge, Botch[18][19] і The Dillinger Escape Plan[20]. Тэрмін мат-рок і маткор не тоесныя, але абодва яны характарызуюць музыку з нетыповымі для року рытмамі. Маткор цяжэйшы за мат-рок. Ion Dissonance, Fear Before the March of Flames, Behold... The Arctopus і The Number Twelve Looks Like You ёсць маткор гуртамі.
Мелодык металкор
[правіць | правіць зыходнік]У канцы 90-х узнікае трэцяя хваля металкору, арыентаваная на больш меладычнае гучанне. Такія гурты, як Trivium, Bullet For My Valentine, Still Remains, Darkest Hour, Poison the Well, Underoath і Atreyu сталі найбольш камерцыйна паспяховымі[21]. Вялікі ўплыў на гучанне гэтых гуртоў аказаў мелодык дэт-метал, у прыватнасці такія гурты, як In Flames і At the Gates[22][23]. У песнях часта выкарыстоўваецца чысты вакал[24][25][26]. Адным з вядомых прадстаўнікоў меладычнага металкору ёсць аўстралійскі гурт Parkway Drive.
Дэзкор
[правіць | правіць зыходнік]Гэта сплаў металкора і дэз-металу[27]. Першапраходцамі жанру былі Despised Icon[27] і Job for a Cowboy. Гучанне больш цвёрдае чым у іншых жанраў металкору і характарызуецца большай хуткасцю, дысанансам і частай зменай танальнасці. Іншымі прадстаўнікамі дэткору ёсць Bring Me The Horizon, As Blood Runs Black, Through the Eyes of the Dead, Suicide Silence, All Shall Perish і германскія Heaven Shall Burn. Хрысціянскі гурт Underoath таксама мае ўзоры дэзкору ў першых двух альбомах.
Зноскі
- ↑ "Blood Runs Deep: 23 Bands Who Shaped the Scene". Alternative Press. July 7, 2008. p. 110.
- ↑ Christopher Pearson, "Beer and Loathing in New Jersey: Earth Crisis in Concert", January 20, 1999. Access date: June 20, 2008. Wayback Machine archive
- ↑ «The best part of every metalcore song is the breakdown, the part where the drums drop out and the guitars slow their frantic gallop to a devastating, precise crunch-riff and everyone in the moshpit goes extra nuts.» — Tom Breihan. «Status Ain’t Hood». «Live: Trivium, the Jackson 5 of Underground Metal». The Village Voice Daily Voice. October 11, 2006. [1] Архівавана 21 верасня 2008. Access date: July 21, 2008.
- ↑ Blush, p. 115
- ↑ Felix von Havoc, Maximum Rock’n'Roll #198 [2] Архівавана 5 чэрвеня 2008. Access date: June 20, 2008
- ↑ Blush, p. 193
- ↑ MyWire | Muze: Corrosion Of Conformity Архівавана 13 студзеня 2012.
- ↑ http://digitalnewspapers.libraries.psu.edu/ Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ Pickups. | Guitar Player (February, 2001)
- ↑ Peter Jandreus, The Encyclopedia of Swedish Punk 1977—1987, Stockholm: Premium Publishing, 2008, p. 11.
- ↑ Christe, Ian: Sound of the Beast: The Complete Headbanging History of Heavy Metal (2003), p. 184
- ↑ Rockpages.gr interview with Suicidal Tendencies Архівавана 6 снежня 2008.
- ↑ Best Heavy Metal Albums Of 1986 Архівавана 5 лютага 2009.
- ↑ The Gauntlet :: Shadows Fall — Heavy Metal — News — Shadows Fall Videos — Shadows Fall Ringtones — mp3s — Tabs — Wallpaper — lyrics Архівавана 1 снежня 2008.
- ↑ Blush, p. 186
- ↑ Blush, p. 188
- ↑ J. Bennett, "Converge’s Jane Doe, Revolver, June 2008
- ↑ Botch — We Are The Romans Review Архівавана 27 мая 2011.
- ↑ San Francisco Bay Guardian : Article : The Gap’s attack on kids Архівавана 12 лютага 2009.
- ↑ TV3 > News > Story > Mathcore band the 'Dillinger Escape Plan' visit NZ
- ↑ «Taste of Chaos», Revolver, June 2008. p. 110.
- ↑ Allmusic Review, Atreyu, Suicide Notes and Butterfly Kisses [3] Access date: June 24, 2008
- ↑ Metal Injection, August 28, 2007 [4] Access date: June 24, 2008
- ↑ Suicide Notes and Butterfly Kisses review Архівавана 12 лютага 2009.
- ↑ Metalrage, 12/30/07 [5] Access date: June 24, 2008
- ↑ El Paisano, 9/12/07 [6] Архівавана 14 студзеня 2009. Access date: June 24, 2008
- ↑ а б metalinjection.net Cosmo Lee: "…All Shall Perish…Alienacja (Poland), Despised Icon (Montreal), and Whitechapel (Knoxville, TN)… They’re all textbook "deathcore, " fusing death metal and hardcore punk.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Haenfler, Ross. Straight Edge: Clean-living Youth, Hardcore Punk, and Social Change, Rutgers University Press. ISBN 0813538521
- Mudrian, Albert (2000). Choosing Death: The Improbable History of Death Metal and Grindcore. Feral House. ISBN 193259504X
- Sharpe-Young, Garry (2005). New Wave of American Heavy Metal. Zonda Books. ISBN 0958268401