Металіды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Металіды — хімічныя злучэнні (звычайна метал — метал, такія злучэнні называюцца інтэрметалічнымі, радзей пераходны метал — неметал), якія характарызуюцца металічным тыпам сувязі. У такіх злучэннях не выконваецца правіла фармальнай валентнасці, яны маюць высокую тэмпературу плаўлення (часта вышэй, чым у індывідуальных кампанентаў), з'яўляюцца берталідамі.

Прыклады металідаў[правіць | правіць зыходнік]

  • Метал — метал: Cu9Al4.
  • Метал — неметал: Ti6O.
  • Злучэнні, прырода сувязі ў якіх можа быць металічнай або іённай у залежнасці ад складу: GaAs, NiAs.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Артыкул аб металічных злучэннях у энцыклапедыі на XuMuK.ru