Метан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Метан
Выява хімічнай структуры
Агульныя
Хім. формула CH₄
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 74-82-8
PubChem 297
Рэг. нумар EINECS 200-812-7
SMILES
RTECS PA1490000
ChemSpider 291
3D мадэль малекулы метану

Метан, або балотны газ, або тэтрагідрыд вугляроду (CH4) — самы просты прадстаўнік вуглевадародаў. Даўжыня сувязі C-H 1,09 нм.

У нармальных умовах метан — газ без паху і колеру. тэмпература плаўлення −182.5 градусаў Цэльсія, тэмпература кіпення — 161.5 градусаў Цэльсія.

Метан тэрмічна найбольш стабільны сярод вуглевадародаў. У вадзе раствараецца слаба. З кіслародам і паветрам утварае гаручыя і выбуховыя сумесі ў шырокім дыяпазоне канцэнтрацыяў. З вадой пры нізкіх тэмпературах і падвышаным ціску ўтварае газавыя гідраты.

Метан — галоўная складовая частка прыроднага газу, спадарожнага газу, рудніковага газу. На Зямлі метан утвараецца шляхам анаэробнага раскладання цэлюлозы. Метан з’яўляецца кампанентам атмасферы Юпітэра, Сатурна (і ягонага спадарожніка Тытана), Урана, Нептуна.

У прамысловасці метан атрымліваюць з прыроднага газу, спадарожных нафтавых газаў, крэкінгам нафтапрадуктаў і каксаваннем каменнага вугалю. Метан у атмасферы шахтаў пры здабычы каменнага вугалю утварае пагрозу выбуху.

Ужываюць для атрымання метанолу, фармальдэгіду, нітраметану, сажы, ацэтылену, вадароду, сінільнай кіслаты (узаемадзеяннем з аміякам), вадзянога газу і інш., а таксама як паліва.

Метан у атмасферы Зямлі адыгрывае ролю парніковага газу, і баланс утрымання Метан у атмасферы, гідрасферы і літасферы Зямлі мае істотны ўплыў на клімат.

Зноскі