Метатэза
Выгляд
Метатэ́за (грэч. μετάθεσις — перастаноўка) — узаемная перастаноўка гукаў або складоў у межах слова, адзін з відаў камбінаторных змяненняў гукаў[1].
Адрозніваюць метатэзу па сумежнасці, калі адбываецца перастаноўка суседніх элементаў (руск.: мрамор з лац.: marmor) і па адлегласці (бел. дыялектнае суворы з руск.: суровый)[1].
Метатэза ўзнікае:
- пры засваенні новых слоў. Звязана з псіхалагічнай асаблівасцю ўспрыняцця: колькасць і якасць элементаў, якія знаходзяцца адзін за адным, улоўліваюцца больш хутка і лёгка, чым іх узаемнае размяшчэнне.
- у дзіцячай мове.
- у запазычваннях (бел.: футляр з ням.: Futteral, бел.: мальберт з ням.: Malbrett, бел.: друшляк з ням.: Durchschlag).
- у дыялектах (з грэч. κραββάτιον утварылася руск.: кровать і ў выніку метатэзы бел. дыялектнае карваць)[1].
Метатэза можа мець рэгулярны характар і быць прычынай з’яўлення ў мовах гукаспалучэнняў новага тыпу: метатэза плаўных у славянскіх мовах (напрыклад, праслав. or, ol паміж зычнымі → польск. ro, lo: krowa, bloto)[1].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Метатэза // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 310. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).