Метрапалітэн Пальма-дэ-Малёркі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Метрапалітэн Пальма-де-Малёркі
Інфармацыя
Краіна Сцяг Іспаніі Іспанія
Горад Пальма-дэ-Малёрка
Дата адкрыцця 25 красавіка 2007 года
Даўжыня ліній 14,55 км
Колькасць станцый 15
Колькасць ліній 2
Схема ліній

Метрапалітэн Пальма-дэ-Мальёркі (ісп.: Metro de Palma de Mallorca) — сістэма ліній метрапалітэна ў сталіцы Балеарскіх выспаў Пальма-дэ-Малёрка (Іспанія).

Была пятай лініяй метро пабудаванай ў Іспаніі, пасля ліній у Мадрыдзе, Барселоне, Валенсіі і Більбаа.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У лістападзе 2004 года была прапанавана лінія метро для горада Пальма-дэ-Маёрка. Будаўніцтва 8,3 км лініі метро пачалося ў студзені 2005 года. Метрапалітэн быў адчынены 25 красавіка 2007 года.  Іспанскія ўлады прыпынілі працу на лініі ў 24 верасня 2007 года з-за затаплення на станцыі Son Fuster Vell. Паўторнае адкрыцце метрапалітэна адбылося 28 ліпеня 2008 года.

Другая лінія была прапанаваная ў траўні 2007 года, якая павінна будзе праходзіць з Camí dels Reis на першай лініі на захад паўкругам да Pl. Espanya, а затым на ўсход да Rafal Nou (11,8 км, 15 станцый).

Апісанне лініі[правіць | правіць зыходнік]

Адзіная лінія даўжынёй 7,2 км выканана ў выглядзе вузкай каляіны шырынёй 1000 мм. Вагонны парк складаецца з 6 цягнікоў вытворчасці фірмы CAF, шырынёй 2,55 метраў і даўжынёй 33 метры.

Амаль усе станцыі, за выключэннем станцыі «Сон Сардынкі», знаходзяцца пад зямлёй. Па паверхні праходзіць ўчастак даўжынёй 2,6 км. Сярэдняя глыбіня залягання складае 8 метраў. Станцыі маюць даўжыню 80 метраў і абсталяваны бакавымі платформамі шырынёй 5 метраў. Вышыня платформаў складае 1,1 метра.

Інтэрвал руху паміж цягнікамі складае 13 хвілін, што дазваляе ажыццяўляць 76 паездак у кожны бок штодня. Першы цягнік адыходзіць у 6:15 ад станцыі Pl. d'Espanya (плошча Іспаніі), апошні ў 22:50 ад станцыі Universitat de les Illes Balears (UIB — Універсітэт Балеарскіх выспаў).

Спіс станцый[правіць | правіць зыходнік]

Станцыя Universitat de les Illes Balears

Колькасць станцый на дадзеный момант складае дзевяць:

  • Plaça d'Espanya (плошча Іспаніі)
  • Jacint Verdaguer
  • Son Fortesa — Son Costa
  • Son Fuster Vell
  • Son Castelló
  • Gran Vía Asima
  • Camí dels Reis
  • Son Sardina
  • UIB — Universitat de les Illes Balears (Універсітэт Балеарскіх выспаў)

У сеціве[правіць | правіць зыходнік]