Ме́тсанурмэ (эст.: Metsanurme) — вёска ў воласці Саку павета Хар'юмаа, Эстонія. Размешчана ў паўночнай частцы Эстоніі, на мяжы з воласцю Саўэ, ад якой яе аддзяляе рака Кейла. На поўначы мяжуе з вёскай Каземетса, на паўночным захадзе з Юкснурмэ, на паўднёвым захадзе з Капельмаа, на паўночным усходзе з Каямаа, на ўсходзе з Тыдва, на поўдні з пасёлкам Кійза. Адлегласць да валаснога цэнтра — пасёлка Саку — 4 км, да Таліна — 20 км.