Метэароід

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Метэаро́ід, або метэорнае цела — нябеснае цела, прамежнае па памеру паміж міжпланетным пылам і астэроідам. Паводле афіцыйнага вызначэння Міжнароднай метэорнай арганізацыі (IMO), метэароід — гэта цвёрды аб’ект, які рухаецца ў міжпланетнай прасторы, памерам значна менш за астэроід, але значна больш за атам[1]. Брытанскае каралеўскае астранамічнае таварыства высунула іншую фармулёўку, паводле якой метэароід — гэта цела дыяметрам ад 100 мкм да 10 м[2]. Іншыя крыніцы абмяжоўваюць памер метэароіда ў 50 м.

Бачны след метэароіда, які ўвайшоў у атмасферу Зямлі, завецца метэорам, а метэароід, які зваліўся на паверхню Зямлі, — метэарытам.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. International Meteor Association glossary
  2. Beech, M.; Steel, D. I. (September 1995). "On the Definition of the Term Meteoroid". Quarterly Journal of the Royal Astronomical Society. 36 (3): 281–284. Праверана 2024-02-14.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]