Перайсці да зместу

Механіка-матэматычны факультэт БДУ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Механіка-матэматычны факультэт
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Англійская назва Faculty of Mechanics and Mathematics of BSU
Заснаваны 1958
Дэкан Сяргей Міхайлавіч Басякоў
Месцазнаходжанне Сцяг Беларусі Беларусь, 220030, Мінск, пр. Незалежнасці, 4
mmf.bsu.by

Механіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (скарочана «МехМат БДУ») — адзін з найстарэйшых факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Рыхтуе спецыялістаў у галіне матэматыкі, механікі, сістэмнага аналізу і інфармацыйных тэхналогій.

Гісторыя стварэння і станаўлення

[правіць | правіць зыходнік]
  • На падставе загада Міністра вышэйшай адукацыі СССР № 1035 ад 3 кастрычніка 1958 з 16 кастрычніка фізіка-матэматычны факультэт БДУ быў падзелены на два факультэты: фізічны і матэматычны. Першым дэканам матэматычнага факультэта прызначаны прафесар Д. А. Супруненка. Першапачаткова на матэматычным факультэце было ўсяго пяць кафедр: алгебры (загадчык — прафесар Д. А. Супруненка), вылічальнай матэматыкі (акадэмік У. І. Крылоў), дыферэнцыяльных ураўненняў (акадэмік М. П. Яругін), геаметрыі (дацэнт Л. К. Тутаеў), матэматычнага аналізу (дацэнт М. В. Ламбін). У тым жа годзе быў адкрыты Вылічальны цэнтр БДУ.[1]
  • 1 верасня 1961 створана кафедра вышэйшай матэматыкі і матэматычнай фізікі.[2]
  • У 1962 адноўлена кафедра тэарэтычнай механікі.[3]
  • У 1964 створана кафедра агульнай матэматыкі.[4]
  • У 1966 створана кафедра аптымальнага кіравання.[5]
  • 1 верасня 1968 створана кафедра тэорыі функцый і функцыянальнага аналізу.[6]
  • 1 красавіка 1970 створаны факультэт прыкладной матэматыкі на базе трох кафедр матэматычнага факультэта: кафедры вылічальнай матэматыкі, кафедры дыферэнцыяльных ураўненняў і кафедры прыкладной матэматыкі.[7]
  • 7 верасня 1973 створана кафедра лікавых метадаў і праграмавання.[8]
  • У 1975 на матэматычным факультэце адкрыта спецыяльнасць «механіка». У сувязі з гэтым факультэт перайменаваны ў механіка-матэматычны. Кафедра тэорыі функцый і функцыянальнага аналізу падзелена на дзве кафедры: кафедру тэорыі функцый і кафедру функцыянальнага аналізу.[9]
  • У 1978 навучальную і навуковую працу на факультэце ажыццяўляюць 8 кафедр: вышэйшай алгебры (заг. дац. М. С. Гарашчук), геаметрыі (заг. праф. В. І. Вядзернікаў), дыферэнцыяльных ураўненняў (заг. праф. М. А. Лукашэвіч), матэматычнай логікі і тапалогіі (заг. праф. А. С. Фядзенка)б тэорыі функцый (зав. праф. Э. І. Звяровіч), функцыянальнага аналізу (заг. дац. Я. В. Радына), лікавых метадаў і праграмавання (заг. дац. П. І. Манастырны), тэарэтычнай механікі (заг. праф. І. А. Прусаў).[10]
  • У 1983 створана кафедра ўраўненняў матэматычнай фізікі.[11] З факультэта прыкладной матэматыкі на механіка-матэматычны факулььтэт пераведзена кафедра матэматычнай кібернетыкі.[12]
  • У 1985 шляхам аб’яднання кафедры геаметрыі і кафедры тапалогіі і матэматычнай логікі створана кафедра геаметрыі, тапалогіі і методыкі выкладання матэматыкі.[13]
  • У 1987 кафедра тэарэтычнай механікі пераўтворана ў кафедру тэарэтычнай механікі і робататэхнікі.[14]
  • У 1988 створана кафедра матэматычных метадаў тэорыі кіравання.[15]
  • У 1994 кафедра агульнай матэматыкі пераўтворана ў кафедру агульнай матэматыкі і інфарматыкі.[16]
  • У 2001 кафедра тэарэтычнай механікі і робататэхнікі пераўтворана ў кафедру тэарэтычнай і прыкладной механікі.[14]
  • У 2010 кафедра лікавых метадаў і праграмавання пераўтворана ў кафедру вэб-тэхналогій і камп’ютарнага мадэлявання.[17]
  • У 2017 шляхам аб’яднання кафедры функцыянальнага аналізу і кафедры нелінейнага аналізу і аналітычнай эканомікі была ўтворана кафедра функцыянальнага аналізу і аналітычнай эканомікі.[18]

Кафедры ў 2025 годзе

[правіць | правіць зыходнік]
  • Бія- і нанамеханікі
  • Вэб-тэхналогій і камп’ютарнага мадэлявання
  • Вышэйшай алгебры і аховы інфармацыі
  • Геаметрыі, тапалогіі і методыкі выкладання матэматыкі
  • Дыферэнцыяльных ураўненняў і сістэмнага аналізу
  • Інтэлектуальных метадаў мадэлявання
  • Агульнай матэматыкі і інфарматыкі
  • Тэарэтычнай і прыкладной механікі
  • Тэорыі функцый

Спецыяльнасці вышэйшай адукацыі (1 ступень)

[правіць | правіць зыходнік]
  • Матэматыка і камп’ютарныя навукі
  • Камп’ютарная матэматыка і сістэмны аналіз
  • Матэматыка
  • Механіка і матэматычнае мадэляванне

Дэканы факультэта

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Мехмат БГУ — 1958 год
  2. Мехмат БГУ — 1961 год
  3. Мехмат БГУ — 1962 год
  4. Мехмат БГУ — 1964 год
  5. Мехмат БГУ — 1966 год
  6. Мехмат БГУ — 1968 год
  7. Мехмат БГУ — 1970 год
  8. Мехмат БГУ — 1973 год
  9. Мехмат БГУ — 1975 год
  10. Мехмат БГУ — 1978 год
  11. Мехмат БГУ — 1983 год
  12. Кафедра математической кибернетики — История кафедры
  13. Кафедра геометрии, топологии и методики преподавания математики — История кафедры
  14. а б Кафедра теоретической и прикладной механики — История кафедры
  15. Мехмат БГУ — 1988 год
  16. Кафедра общей математики и информатики — История кафедры
  17. Кафедра веб-технологий и компьютерного моделирования — История кафедры
  18. Кафедра интеллектуальных методов моделирования — История кафедры
  19. а б Гаращук Михаил Степанович, кандидат физико-математических наук, математика
  20. Примачук Леонид Платонович
  21. Медведев Дмитрий Георгиевич
  22. Босяков Сергей Михайлович