Механіка-тэхналагічны факультэт ПДУ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Механіка-тэхналагічны факультэт ПДУ
Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ефрасінні Полацкай
Заснаваны 28 чэрвеня 1975
Дэкан Аляксандр Вітальевіч Дудан
Адрас 211440, Беларусь, Віцебская вобласць, г. Наваполацк, вул. Блахіна, 29

Механіка-тэхналагічны факультэт ПДУ — адзін з факультэтаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Механіка-тэхналагічны факультэт арганізаваны 28 чэрвеня 1975 года. Першы набор на машынабудаўнічую спецыяльнасць адбыўся ў 1970 годзе. Механіка-тэхналагічны факультэт з’яўляецца адным з найстарэйшых у ПДУ і працуе ў галіне тэхналогіі апрацоўкі матэрыялаў, стварэння новых высокапрадукцыйных канструкцый, інструментаў і тэхналагічнага абсталявання, рамонтнай вытворчасці[1].

Кафедры[правіць | правіць зыходнік]

  • кафедра аўтамабільнага транспарту
  • кафедра трубаправоднага транспарту і гідраўлікі
  • кафедра тэхналогіі і абсталявання машынабудаўнічай вытворчасці
  • кафедра тэхналогіі і абсталявання перапрацоўкі нафты і газу

Спецыяльнасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Абсталяванне і тэхналогія зварачнай вытворчасці
  • Арганізацыя дарожнага руху
  • Аўтасэрвіс
  • Вытворчасць вырабаў на аснове трохмерных тэхналогій
  • Машыны і апараты хімічных вытворчасцяў і прадпрыемстваў будаўнічых матэрыялаў
  • Праектаванне, збудаванне і эксплуатацыя газанафтаправодаў і газанафтасховішчаў
  • Тэхналагічнае абсталяванне машынабудаўнічай вытворчасці
  • Тэхналогія машынабудавання
  • Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў
  • Хімічная тэхналогія прыродных энерганосьбітаў і вугляродных матэрыялаў

Магістратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Апрацоўка канструкцыйных матэрыялаў у машынабудаванні
  • Ахова працы
  • Будаўніцтва і эксплуатацыя нафтагазаправодаў, базаў і сховішчаў
  • Будаўніцтва ў галіне трубаправоднага транспарту
  • Інавацыйныя тэхналогіі ў машынабудаванні
  • Інжынерная геаметрыя і камп’ютарная графіка
  • Машынабудаванне і машыназнаўства
  • Працэсы і апараты хімічных тэхналогій
  • Хімічная тэхналогія паліваў і высокаэнергетычных рэчываў

Аспірантура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ахова працы (паліўная і хімічная прамысловасць)
  • Будаўніцтва і эксплуатацыя нафтагазаправодаў, базаў і сховішчаў
  • Матэрыялазнаўства (машынабудаванне)
  • Працэсы і апараты хімічных тэхналогій
  • Тэхналогія і абсталяванне механічнай і фізіка-тэхнічнай апрацоўкі
  • Тэхналогія машынабудавання
  • Хімічная тэхналогія паліва і высокаэнергетычных рэчываў
  • Эксплуатацыя аўтамабільнага транспарту

Перападрыхтоўка[правіць | правіць зыходнік]

  • Абсталяванне і тэхналогія зварачнай вытворчасці
  • Ахова працы на нафтахімічных і нафтаперапрацоўчых прадпрыемствах
  • Збудаванне і эксплуатацыя газаправодаў на базе сярэдняй спецыяльнай адукацыі
  • Машыны і апараты нафтаперапрацоўчых і нафтахімічных вытворчасцяў
  • Праектаванне і эксплуатацыя газаправодаў
  • Праектаванне, збудаванне і рамонт нафтаправодаў, газаправодаў і газанафтасховішчаў
  • Тэхналогія перапрацоўкі нафты і газу

Павышэнне кваліфікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Ахова працы і забеспячэнне бяспекі ў арганізацыі

Дэканы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі