Мечыслаў Фог
| Мечыслаў Фог | |
|---|---|
| Mieczysław Fogg | |
| Мечыслаў Фог, 1960-я гады | |
| Род дзейнасці | спявак |
| Дата нараджэння | 30 мая 1901 |
| Месца нараджэння | Варшава, Расійская імперыя |
| Дата смерці | 3 верасня 1990 (89 гадоў) |
| Месца смерці | Варшава, Польшча |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | Польшча |
| Узнагароды і прэміі | |
Мечыслаў Фог (поўнае імя — Мечыслаў Фогель; польск.: Mieczysław Fogg; 30 мая 1901, Варшава — 3 верасня 1990, Варшава) — польскі спявак з лірычным барытонам, адзін з найвядомейшых артыстаў польскай эстрады XX стагоддзя. Яго кар’ера распачалася ў міжваенны перыяд і працягвалася больш за 60 гадоў, ахопліваючы выступы як у Польшчы, так і за мяжой.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Мечыслаў Фогель нарадзіўся 30 мая 1901 года ў Варшаве ў сям’і машыніста Антонія Фогеля і гандляркі Ганны з Бэцкаў. Пасля заканчэння гімназіі ў 1922 годзе працаваў на чыгунцы[2]. У гэты час ён далучыўся да хору касцёла святой Ганны, дзе яго заўважыў Людвік Сэмпаліньскі і параіў займацца вакалам[3].
У 1928 годзе Фогель далучыўся да «Хору Дана», з якім хутка стаў вядомым дзякуючы хіту «Tango Milonga». У 1932 годзе пачаў сольную кар’еру пад псеўданімам «Фог»[4].
У 1938 годзе перамог у агульнапольскім конкурсе Польскага радыё на найлепшага спевака[3].
Другая сусветная вайна
[правіць | правіць зыходнік]Падчас нямецкай акупацыі Варшавы Фог заставаўся ў горадзе, дзе ўдзельнічаў у падпольным руху Арміі Краёвай[4]. Ён даваў канцэрты ў кавярнях, шпіталях і сховішчах, падтрымліваючы баявы дух жыхароў і паўстанцаў. За сваю дзейнасць быў узнагароджаны высокімі польскімі адзнакамі[3][4].
Фог хаваў яўрэйскую сям’ю Іва Вэсбі (Ігнацы Зінгер) у сваёй кватэры, за што ў 1989 годзе быў уганараваны званнем «Праведнік народаў свету» ад Яд ва-Шэм[5].
Пасляваенны перыяд
[правіць | правіць зыходнік]У 1945 годзе Фог адкрыў у Варшаве кавярню «Café Fogg», якая стала першым музычным тэатрам у разбураным горадзе[3]. Аднак у 1946 годзе яна была нацыяналізаваная камуністычнымі ўладамі. Фог працягваў канцэртную дзейнасць, выступаючы ў Польшчы і за мяжой, у тым ліку ў ЗША, Канадзе, Аўстраліі і Ізраілі[2].
У 1958 годзе быў прызнаны самым папулярным польскім спеваком паводле слухачоў Польскага радыё.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Фог валодаў лірычным барытонам і выконваў песні ў стылі танга, рамансаў і эстраднай музыкі. Яго найбольш вядомыя песні: «To ostatnia niedziela» («Гэта апошняя нядзеля»), «Jesienne róże» («Восеньскія ружы»), «Pierwszy siwy włos» («Першы сівы волас»), «Mały biały domek» («Маленькі белы дамок»)[2].
За сваю кар’еру Фог даў больш за 16 000 канцэртаў у розных краінах свету[3].
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У 1971 годзе выдаў мемуары «Od palanta do belcanta» «Ад паланта да бельканта».
Мечыслаў Фог памёр 3 верасня 1990 года ў Варшаве і быў пахаваны на Брудноўскіх могілках.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 30 ліпеня 2024.
- ↑ а б в Mieczysław Fogg | Życie i twórczość | Artysta (польск.). Culture.pl. Праверана 23 мая 2025.
- ↑ а б в г д Мечыслаў Фог – доўгажыхар польскай музычнай сцэны (ВІДЭА) - Беларуская Служба(нявызн.). www.polskieradio.pl. Праверана 23 мая 2025.
- ↑ а б в Powstańcze Biogramy - Mieczysław Fogg (польск.). www.1944.pl. Праверана 23 мая 2025.
- ↑ Fogg Mieczyslaw (англ.). @yadvashem. Праверана 23 мая 2025.
- Асобы
- Нарадзіліся 30 мая
- Нарадзіліся ў 1901 годзе
- Памерлі 3 верасня
- Памерлі ў 1990 годзе
- Пахаваныя на Брудноўскіх могілках
- Кавалеры ордэна «Сцяг Працы» I ступені
- Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
- Камандоры з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы
- Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы
- Кавалеры ордэна Адраджэння Польшчы
- Узнагароджаныя медалём «10-годдзе Народнай Польшчы»
- Заслужаныя дзеячы культуры Польшчы
- Узнагароджаныя нагрудным знакам 1000-годдзя польскай дзяржавы
- Праведнікі народаў свету
- Удзельнікі Варшаўскага паўстання