Хатаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мешыцкі сельсавет)
Хатаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Стаўбцоўскі раён
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 24 снежня 2011
Насельніцтва (2011) 3 045
Код аўтам. нумароў 5

Хатаўскі́ сельсавет — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Хатава.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Хотаўскі сельсавет у складзе Івянецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Хотава. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Мешыцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Мешычы. 27 сакавіка 1959 года шляхам аб’яднання скасаваных Мешыцкага і Дзераўноўскага сельсавета зноў утвораны Хотаўскі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Хотава[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Стаўбцоўскага раёна. 5 сакавіка 1981 года сельсавет перайменаваны ў Хатаўскі сельсавет, а цэнтр сельсавета — у вёску Хатава. 14 лютага 1983 года частка сельсавета перададзена ў склад новаўтворанага Цясноўскага сельсавета (10 населеных пунктаў: вёскі Заменка, Зеневічы, Мешычы, Пятрова, Пятрылавічы, Цеснавая 1, Цеснавая 2 і хутары Алешкавец, Альшанка, Казялец)[2]. 24 снежня 2011 года сельсавет перайменаваны ў Дзераўнянскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Дзераўная[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2798 чалавек[4], з іх 63,6 % — палякі, 32,9 % — беларусы, 2,4 % — рускія[5].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У склад сельсавета на момант перайменавання ў Дзераўнянскі (2011 год) уваходзілі наступныя населеныя пункты:

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 14 лютага 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 11 (1745).
  3. Решение Минского областного Совета депутатов 24 декабря 2011 г. № 134 О переименовании сельсоветов Столбцовского района Архівавана 20 лістапада 2020.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.